Дакументальная проза Ганны Комар выйшла па-ангельску

Выдавецтва Skaryna Press выпусціла пераклад на ангельскую мову дакументальнай прозы Ганны Комар “When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail (“Калі я выйду на волю”). У кнізе апісваецца дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе.

Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў гвалт і арышт у той час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зняволеных.

Гэтая кніга паказвае нам, што людзі, аб’яднаныя ідэяй, апынуўшыся ў сітуацыі экзістэнцыйнага выбару, вельмі хутка робяцца блізкімі і гатовыя дзяліцца адно з адным усім: ежай, адзеннем, прадметамі гігіены, кнігамі, гісторыямі, песнямі. Гатовыя гадзінамі стаяць пад РАУСамі, каб даведацца, што з іх блізкімі, а пасля – пад Акрэсціна і Жодзіна, каб сустрэць пасля “суда” ці перадаць перадачку.

“Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся”, — піша Ганна Комар у эпілогу.

Пераклад кнігі на ангельскую мову здзейсніла сама паэта разам з Джонам Фарнданам (John Farndon).