26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]
Навіны
Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай
Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда […]
Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско
У выдавецтве “Дыграф”, якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк. У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі […]
Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова
У выдавецтве “Дыграф”, нядаўна заснаваным заўчасна спачылым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Выданне выбраных твораў пад назвай “На тым краі зямлі”, якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку “За творчае ўвасабленне і захаванне […]
Новы том даследаванняў беларускай літаратуры ад Мікалая Хаўстовіча
У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў дванаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча. Чарговы том “Даследаванняў і матэрыялаў” працягвае шэраг аўтарскіх выданняў, прысвечаных гісторыі беларускай літаратуры ад XVIII да пачатку XX стагоддзя, якія выходзяць з 2014 году. “Сардэчна віншуем аўтара і зычым плёну ў далейшай працы!” […]
Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ
Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]
У новым выдавецтве выйшаў зборнік Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
У новым беларускім выдавецтве “Дыграф” выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай “Каляндар на імгненне”. Кнігу ўжо можна набыць у Менску, а таксама замовіць з дастаўкай у Варшаву і Вільню. Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай “каляндарнай” вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым […]
Зборнік традыцыйных песень дапоўніў серыю “Фальклорныя скарбы”
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук выпусціў вялікі зборнік традыцыйных беларускіх песень “Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу”, які дапаўняе серыю “Фальклорныя скарбы Беларусі”. У кнізе змешчаны беларускія каляндарныя песні з пераказам на расейскую і ангельскую мовы. Выданне шыкоўна ілюстраванае выцінанкамі ад Наталлі Бярнадскай і Вольгі […]
Выйшла гістарычная кніга ў фантастычнай абалонцы
Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла з друку раман Андруся Пташэвіча “Вяртанне. 1648”. Кнігу можна замовіць на сайце выдавецтва tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (Менск). З анатацыі: “Як жыць, калі не можаш памерці? Калі ў цябе стае смеласці, каб забіваць людзей, але не стае, каб іх любіць? Пакуль […]
Ініцыятыва “Nadja” апублікавала зборнік айцоў сюррэалізму
Выдавецкая ініцыятыва “Nadja / Надзя” апублівакала па-беларуску калектыўны зборнік трох сцяганосцаў сюррэалізму — “Знізь хуткасць работы” Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара. Над перакладам з французскай працавалі: Ліна Зо, Вера Бакстэр і Міхал Клімаў. Выданне праілюстраванае Стасяй Бянчук. “Зборнік з трыццаці вершаў быў цалкам складзены ўсяго за 5 дзён, з 25 […]





