Tag: кнігі

“Літоўскія карціны” Адама Кіркора — цяпер па-беларуску

У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны”. Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Адам Кіркор — археолаг, этнограф, публіцыста і адзін з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. У кнізе аўтар звяртаецца […]

Валерыя Ваўкагонава выдала дэбютны паэтычны зборнік

Паэтка Валерыя Ваўкагонава выдала свой першы зборнік вершаў з назвай “Гимнастика для глаз”, у які ўвайшлі тэксты напісаныя з 2011 па 2026 год. Як адзначае сама аўтарка, больш за 80% кнігі напісана на расейскай мове, рэшта — па-беларуску. “Гэта самвыдат. Я звярнулася ў 9 беларускіх выдавецтваў у эміграцыі і ўсе […]

Журы назвала кароткі спіс Прэміі Анемпадыстава

Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі. У кароткі спіс увайшлі: […]

Дубавец расказвае пра новую манаграфію Міхася Раманюка, прысвечаную беларускім куфрам

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец расказвае пра постаць этнографа Міхася Раманюка і рэдагаванне ягонай манаграфіі “Беларускія народныя куфры”, якая неўзабаве мае выйсці з друку. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Распавяду вам пра сваю працу за мінулае кароткае лета, якую збольшага завершыў […]

Наста Кудасава выпраўляецца ў восеньскі паэтычны тур

Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Мюнхен з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта “Лірыка” стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі. Падчас размовы гаворка пойдзе: Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, […]

Skaryna Press выдае ўкраінскі бэстсэлер Артура Дроня пра “іншую вайну”

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выданне перакладу ўкраінскага бэстсэлера — “Хэмінгуэй нічога не ведае” паэта і празаіка Артура Дроня. Гэта кніга асабістых эсэ-мемуараў, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым. Навінка мае выйсці з друку напрыканцы верасня. […]

“Камунікат” перавыдае “Доўгую дарогу дадому” Быкава

Выдавецтва “Камунікат” анансавала перавыданне мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Да канца жніўня можна перадзамовіць кнігу са зніжкай праз анлайн-кнігарню Kamunikat.shop. “Доўгая дарога дадому” — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыццё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаванні […]

Выйшаў унікальны даведнік “Кніга некралогаў” з эмігранцкіх газет

У выдавецтве Фонда “Камунікат” у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла “Кніга нэкралёгаў”, укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Праца над выданнем пачалася ў 2019 годзе, і цяпер яно стала пэўным працягам альбома-даведніка “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, які пабачыў свет у 2024 годзе. ““Кніга нэкралёгаў” выявілася яшчэ большым даўгабудам, чым папярэдніца, бо ад […]

Hochroth Minsk выдала вершы Лізы Херэш, звернутыя да Менска і Беларусі

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга Лізы Херэш з назвай “Дни вповалку”, вершы ў якой звернутыя да Менска і Беларусі. “Паэтка размаўляе з Мінскам на нейкай новай мове, на мове здзіўлення, як размаўляла з Менскам на ідышы амаль сто гадоў таму Сорэ Коган, адзіная жанчына-паэтка ў яўрэйскай секцыі Беларускага […]

Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі

У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя […]