Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]
Tag: проза
У Кракаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам
2 сакавіка ў Доме беларускай дыяспары Кракава “Прастора” (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі «Зэкамерон». У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў […]
Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай
Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда […]
Каханне, смерць, навука і канец Вялікага княства ў падкасце Сяргея Дубаўца пра Silva rerum IV
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацверты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства? […]
Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш
Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]
Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця — прыём заявак
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць удзельнічаць у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Хто можа намінаваць? Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы іаргкамітэт. Што можна намінаваць? На прэмію прымаюцца […]
Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова
У выдавецтве “Дыграф”, нядаўна заснаваным заўчасна спачылым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Выданне выбраных твораў пад назвай “На тым краі зямлі”, якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку “За творчае ўвасабленне і захаванне […]
Дубавец рэфлексуе над віленскай сагай Сабаляўскайце — падкаст
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а […]
Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ
Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]
Што ў новым выпуску альманаха “Апостраф”?
Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выдаў пяты нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакае паэзія Дануты Бічэль і Уладзіміра Някляева, проза Сяргея Календы і Валера Гапеева, пераклады, эсэ, крытыка і многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: Проза Сцяпан Лаўшук. Элегічная рапсодыя. Размаіты пралог і такі ж эпілог да рамана “Дыяна, альбо […]





