У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны”. Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі. Адам Кіркор — археолаг, этнограф, публіцыста і адзін з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. У кнізе аўтар звяртаецца […]
Tag: пераклады
Skaryna Press выдае ўкраінскі бэстсэлер Артура Дроня пра “іншую вайну”
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выданне перакладу ўкраінскага бэстсэлера — “Хэмінгуэй нічога не ведае” паэта і празаіка Артура Дроня. Гэта кніга асабістых эсэ-мемуараў, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым. Навінка мае выйсці з друку напрыканцы верасня. […]
Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя […]
Упершыню па-беларуску выйшаў “Алхімік” Куэлью
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад вядомага твора бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью “Алхімік”. Па-беларуску раман перастварыла Воля Фіранка. Упершыню “Алхімік” быў апублікаваны ў 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Цяпер кніга перакладзеная больш як на 80 моў. Гэта раман-прыпавесць пра андалускага пастуха, які аднойчы адмаўляецца ад штодзённага жыцця і вырашае […]
Сяргей Дубавец расказвае, адкуль пайшло Каралеўства Беларусь і дзе яно цяпер
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец згадвае першую публікацыю апавядання польскага пісьменніка Мар’яна Брандыса “Каралеўства Беларусь” і што з гэтага выйшла. Хто прыдумаў Каралеўства Беларусь, хто падхапіў эстафету і дзе яно цяпер, тое каралеўства? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі б у […]
“Сабакі Эўропы” Бахарэвіча выходзяць па-польску
Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім Wydawnictwo Literackie. Пераклад на польскую мову здзейсніла Яанна Бернатовіч. Продажы стартуюць 9 верасня, а цяпер кніга ўжо даступная для папярэдняга заказу. “Для мяне гэта вялікая радасьць і гонар, — піша ў Facebook Альгерд Бахарэвіч. — Мая галоўная кніга, раман “Сабакі Эўропы”, […]
Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт са сваім наробкам
Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт “Княства мовы”, дзе сабраў інфармацыю пра сваю творчую дзейнасць, бібліяграфію, спасылкі на продаж кніг. Таксама больш за дзясятак кніг выкладзеныя ў вольны доступ для чытання. “Мяне завуць Ігар Кулікоў. Я паэт і перакладчык. Закончыў філфак БДУ (рамана-германскае аддзяленьне, ангель-ская філалогія) у 2010 годзе. Працую […]
У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры
У Нарвегіі ў выдавецтве H//O//F пабачыла свет анталогія сучаснай беларускай літаратуры “Eksperter på grusomme tider” (“Адмыслоўцы шалёнага часу”). Большую частку твораў пераклала Марына Хобель (Marina Hobbel), якая таксама была рэдактаркай і кіраўніцай гэтага грунтоўнага праекту. Сурэдактарамі выступілі літаратуразнаўца Ульяна Верына і Гунар Вернэс (Gunnar Wærness). Над анталогіяй працавала мноства людзей, […]
Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку
У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і […]
Самы вядомы раман Брэдберы выходзіць па-беларуску
Выдавецтва “Янушкевіч” абвесціла папярэдні заказ на кнігу Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла культавы твор Наста Карнацкая, адрэдагавала Кацярына Маціеўская. За дызайн вокладкі адказвала Таццяна Шустава. 451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, […]





