У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]
Рознае
Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні
Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]
Упершыню па-беларуску выйшаў зборнік эсэ Ханны Арэнт
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”, укладзены Мары Луізэ Кнот. Навінка ўжо прадаецца на Віленскім кніжным кірмашы (стэнд выдавецтва — 5.A10), пазней з’явіцца ў іншых месцах продажу. Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская. Гэта […]
У Кракаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам
2 сакавіка ў Доме беларускай дыяспары Кракава “Прастора” (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі «Зэкамерон». У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў […]
Каханне, смерць, навука і канец Вялікага княства ў падкасце Сяргея Дубаўца пра Silva rerum IV
У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацверты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства? […]
Беларускія літаратары правядуць дыктоўкі ў Дзень роднай мовы
21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаюць беларусы па ўсім свеце. Прапануем звярнуць увагу на мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў і літаратарак. Максім Знак прачытае дыктроўку ў Еўрапейскім цэнтр Салідарнасці ў Гданьску Лявон Вольскі 21 лютага правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы ў эфіры “Белсат”. Дыктоўка пройдзе пасля выпуску […]
Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш
Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]
Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця — прыём заявак
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць удзельнічаць у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Хто можа намінаваць? Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы іаргкамітэт. Што можна намінаваць? На прэмію прымаюцца […]
“Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў” — навінка
У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыла свет кніга “Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў”, якая ёсць вынікам даследаванняў доктара філалагічных навук Міколы Даніловіча. У анатацыі гаворыцца, што чытачы дазнаюцца, што азначаюць народныя выразы вароты каўбасамі завязваць, прайсці Крым і Рым, што ў касцелі то ў пасцелі, усе козы ў золаце, багатыя […]
Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”
13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.





