У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з Фондам “Камунікат”, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюдам беларускай літаратуры.
Адкрыццё кнігарні пройдзе 29 красавіка ў 17:30. Гасцямі мерапрыемства будуць пісьменнік Уладзімір Арлоў, заснавальнік Фонду “Камунікат” Яраслаў Іванюк, а таксама прадстаўнікі іншых выдавецтваў.
У вечар адкрыцця наведнікаў чакае:
- сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў;
- размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты;
- магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі.
“Імёны Свабоды” Уладзіміра Арлова, “Зэкамерон” Максіма Знака, “Ліквідацыя” Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.

Адкрыццё: 29 красавіка ў 17:30
Адрас: ul. Oleandrów 6-2 (Warszawa)
Уваход вольны






