Tag: паэзія

26.02 пройдзе куратарская экскурсія ў музеі Броўкі

26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]

Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда […]

Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско

У выдавецтве “Дыграф”, якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк. У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі […]

Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова

У выдавецтве “Дыграф”, нядаўна заснаваным заўчасна спачылым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Выданне выбраных твораў пад назвай “На тым краі зямлі”, якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку “За творчае ўвасабленне і захаванне […]

Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”

13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.

Праграма фестывалю “Вершы на асфальце”, які адкрываецца сёння ў Варшаве

Сёння ў Варшаве адкрываецца вялікі літаратурны форум, які ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе з 13 па 15 лютага, з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. […]

Выйшла выбранае Насты Кудасавай у серыі “Паэты планеты”

Выдавецтва “Камунікат” выпусціла ў серыі “Паэты планеты” кнігу выбранага Насты Кудасавай “Лірыка”. У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 году да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце”. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме […]

Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ

Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]

14 лютага — прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак

14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам” (выдавецтва “Камунікат”). “Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, […]

Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік

На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]