26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]
Tag: афіша
У Кракаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам
2 сакавіка ў Доме беларускай дыяспары Кракава “Прастора” (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі «Зэкамерон». У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў […]
Праграма фестывалю “Вершы на асфальце”, які адкрываецца сёння ў Варшаве
Сёння ў Варшаве адкрываецца вялікі літаратурны форум, які ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе з 13 па 15 лютага, з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. […]
Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік
На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]
31.01 у Варшаве — спектакль паводле казак Караткевіча
У пастаноўцы, якая пройдзе ў Варшаве 31-га студзеня Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк разыгрываюць як класічныя казкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, так і малавядомыя, але не меней цікавыя. “Сярод персанажаў — Дзівы аднавокія, чэрці, татара-манголы, гіганцкія пчолы ды іншыя дзівосныя стварэнні, прыдуманыя фантазіяй Караткевіча. Будзе весела!” — абяцаюць арганізатары […]
У Варшаве прэзентуюць перавыданне першай кнігі Вежнавец
Выдавецтва Gutenberg Publisher працягвае папаўняць серыю “Акно ў прозу”, шостай кнігай у якой стала перавыданне дэбютнага зборніка Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы”(2008). А 16 студзеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтаркай, якая змагаецца з цяжкой хваробай, з нагоды выхаду перавыдання. Першая кніга Евы Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” (складаецца з […]
“Кровазварот” паэткі Юлі Цімафеевай выйшаў па-нямецку
Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta выпусціла з друку пераклад на нямецкую мову паэтычнай кнігі Юлі Цімафеевай “Кровазварот” (Blutkreislauf). Кнігу ўжо можна купіць праз сайт выдавецтва, а 11 студзеня ў Дрэздэне адбудзецца першая прэзентацыя нямецкамоўнага выдання з удзелам кампазітаркі Вольгі Падгайскай. На вокладцы нямецкамоўнага выдання выкарыстаны калаж аўтарства самой паэткі. На ім […]
Выдалі “Пяцікніжжа Майсея” ў перакладзе з іўрыту
У выдавецтве “Про Хрысто” выйшла афіцыйная рыма-каталіцкая беларуская версія “Пяцікніжжа Майсея”, піша Сatholicminsk.by. У выданні пазначана, што пераклад здзейснены з мовы арыгінала, што мае азначаць старажытнагабрэйскую мову (іўрыт). Прэзентацыя выдання адбудзецца 20 снежня 2025 года ў 11.00 у пастырскім цэнтры парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход). Уваход […]
Сёння сустрэча з аўтарамі кнігі “Руіны Беларусі” + анлайн
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, які з’яўляецца сувыдаўцом кнігі “Руіны Беларусі” (у супрацоўніцтве з Галерэяй Арсенал з Беластоку), падрыхтаванай архівам VEHA, запрашае на сустрэчу, прысвечаную гэтаму выданню і наогул працы з памяццю, архівамі і дакументаванню спадчыны. У кнізе змешчаны фотаздымкі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у […]
6, 10, 15 снежня пройдуць анлайн-падзеі фэсту Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2025 запрашае на анлайн-падзеі, якія пройдуць у першай палове снежня. У праграме чакаюцца дыскусіі з цікавымі аўтарамі ды аўтаркамі і даследчыкамі ды даследчыцамі, прэзентацыі новых выданняў і творчыя сустрэчы. Усе імпрэзы анлайн-праграмы можна глядзець у вызначаны час на YouTube-канале фестывалю @festivalpradmova2439. 6 снежня 12.00-12.45 Пратэст, вайна […]





