Tag: дзіцячая літаратура

Поўныя спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуе па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 — 13 і 11 кніг адпаведна. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах […]

Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль. У кнігу “Радзіма” старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом […]

Поўны спіс Прэміі Шэрмана за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду за 2023 год прэтэндуюць 28 кніг, а за 2024 — 29 кніг. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць […]

Выйшаў першы том гісторый пра выбітных беларускіх жанчын

Ініцыятыва ByProsvet, якая раней збірала сродкі на выданне аповедаў пра беларускіх жанчын, выпусціла кнігу “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”, аўтарамі якой стаў цэлы калектыў. Так у першым томе чытачы знойдуць казкі Лявона Маліноўскага, Уладзіміра Арлова, Светы Бень, Таццяны Гайдук, Кацярыны Ваданосавай, Наталлі Сянчук, Andrusia. У ролі ілюстратараў выступілі Наталка […]

Выйшаў пераклад займальнага дзіцячага дэтэктыву

Выдавецтва “Папуры” выдала пераклад дзіцячага дэтэктыву брытанскай пісьменніцы Блайтан Энід “Таямніца пажару ў катэджы”. Гэта першая з пятнаццаці кніг серыі з “The Five Find-Outers“, якая выходзіла з 1943 па 1961 год. Пераклала твор Рэната Куракова, а праілюстравала Таццяна Багданава. Анатацыя: Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд […]

Дзіцячая літаратура па-беларуску з’явілася ў музеі POLIN у Варшаве

У Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN, які месціцца ў Варшаве, акрамя асноўнай экспазіцыі для наведнікаў працуе пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, дзе можна бавіць час усёй сям’ёй. Цяпер у дзіцячай бібліятэцы праекту, які ўтрымлівае кнігі на польскай, украінскай, ангельскай мовах, з’явіліся і беларускія кнігі. Іх прадставіла для бібліятэкі музея […]

Апошні дзень прыёму заявак на прэміі Цёткі і Шэрмана

21 жніўня завяршаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз.   Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.  Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх […]

Літаратурныя Прэміі Цёткі і Шэрмана вяртаюцца — прыём заявак

Пачынаецца прыём заявак на прэміі за найлепшы пераклад на беларускую мову і за найлепшую дзіцячую кнігу. Абедзве прэміі сёлета будуць уручацца за два сезоны: 2023 і 2024. Перамога прадугледжвае грашовы прыз.   Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”.  Прэмія Цёткі прысуджаецца ў […]

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — “Ветрачок”. Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна “Зай і яблынька”. Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы. Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. […]

Новае выданне прыгожай кнігі для дзяцей “Сем ружаў”

Выдавецтва “Папуры” перавыдала кнігу казак Надзеі Ясмінскай “Сем ружаў” з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік. Гэтая кніга ў 2016 годзе перамагла адразу ў дзвюх намінацыях Прэміі Цёткі за найлепшае мастацкае афармленне і за найлепшы твор для дзяцей. “Упершыню кніжка выйшла ў 2015 годзе і была маёй першай самастойнай працай пасля выпуску з […]