Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала наступны зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Бронзавы хлопчык”. “Так гісторыя будзе і пра Хлопчыка з лебедзем. Ведалі, што ў свеце існуе каля 200 копій той самая скульптуры са скверу каля Купалаўскага?” — тлумачаць у сацсетках “Кніжнага воза”. Арыгінальны “хлопчык” быў створаны ў 1833 годзе нямецкім скульптарам Тэадорам Калідэ […]
Tag: дзіцячая літаратура
Выйшла кніга пераможцы літконкурсу “Экслібрыс” Таццяны Багданавай
У выдавецтве SURMA выйшла новая кніга аўтарства пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай. Увосень 2025 году рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаваннага да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі. “Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. […]
Маляваныч агучыў зборнік казак ўласнага аўтарства
Ініцыятыва “Кніжны воз” апублікавала зборнік казак Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) пад назвай “Надвор’е, якое пакрыўдзілася”. Гэтыя казкі не выдаваліся на паперы і выходзяць упершыню менавіта ў аўдыяфармаце. Рэдактаркай тэкстаў выступіла Наста Кахан, за музычнае афармленне адказваў Алег Удалееў, вокладку намаляваў сямігадовы хлопчык Паша, а чытае казкі сам аўтар — Аляксандр Ждановіч. За […]
Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі
У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя […]
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” працягвае прыём заявак да 10.08
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:– творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.); – нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі […]
Gutenberg анансуе яшчэ адну ірландскую навінку для дзяцей
Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі “Ліс&Сын Хвастары”. Пераклад з ангельскай на беларускую мову здзейсніла Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко. Гісторыя апавядае пра незвычайную сям’ю Лісаў. З даўніх часоў, ад бацькі да сына, перадаюць яны майстэрства рабіць хвасты. Трымаюцца класічных мерак і […]
З’явіўся альбом на пераклады нерыфмаванай паэзіі для дзяцей
Паэтка і перакладчыца Вольга Гапеева ды музыка і паэт Віктар Сямашка апублікавалі летні альбом для дзяцей і дарослых з назвай “Спеўнік багоўкі”. Музычнае вырашэнне атрымалі вершы з анталогіі нерыфмаванае паэзіі для дзяцей “На пухнатых лапках”, якую ўклала і праілюстравала Вольга Гапеева. У анталогіі знайшлі месца пераклады на беларускую мову твораў […]
Новае выдавецтва выдала дзіцячую кнігу чэскай аўтаркі Івы Прахазкавай
У маладым польскім выдавецтве LINGVA-BY выйшаў твор чэскай пісьменніцы Івы Прахазкавай “Шмыгуся на нябёсах” (“Myši patří do nebe”, 2006). Перастварыў па-беларуску гэтую кнігу для дзяцей Сяргей Сматрычэнка, а праілюстравала Вольга Якубоўская. “Шмыгуся на нябёсах” — гэта кранальная і глыбокая гісторыя, якая расказвае пра незвычайнае сяброўства паміж маленькай мышкай Шмыгусяй і […]
Выйшла філасофская казка Марыі Навасельскай
Выдавецтва RozUM Media публікуе першую кнігу з серыі філасофскіх казак Марыі Навасельскай “Твой Анёл”. У серыі “На парозе” агулам мае выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет. А ўжо цяпер кніга з поўнакаляровымі […]
Працягваецца прыём заявак на літконкурс “Экслібрыс”
Bellit.info нагадвае, што працягваецца прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Патронкай гэтага сезону конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, грамадская дзяячка, публіцыстка, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў […]





