Tag: дзіцячая літаратура

На фэсце “Летуцень” прэзентуюць навінкі ад выдавецтва Gutenberg

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад і прэзентацыю дзвюх навінак 26 ліпеня на фэсце “Летуцень”, які пройдзе ў Кракаве. Гэта будуць кнігі, якія летась перамаглі ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”: “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага і “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай. Зборнік эсэ “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага перамог у конкурсе рукапісаў […]

Знакамітая кніга для дзяцей упершыню выйшла па-беларуску

Выдавецтва “Папуры” выдала класічную аповесць для дзяцей — “Таямнічы сад” аўтарства Фрэнсіс Элізы Ходжсан Бёрнет (Frances Eliza Hodgson Burnett, 1849—1924). Кнігу пераклала на беларускую мову Алена Пятровіч. За мастацкае афармленне адказвала мастачка Лізавета Лянкевіч. У “Таямнічым садзе” апавядаецца пра дзяўчынку Мэры — 10-гадовую дачку заможных бацькоў, разбэшчаную і свавольную. Яна прызвычаілася рабіць, […]

Стала вядома, хто перамог у конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла пераможцаў трэцяга сезону. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”. Такім чынам, пераможцамі “Шуфлядкі” 2025 году сталі: Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга” Юрый Мамчыц “Год чараўніцтва” За стварэнне казачнага свету, […]

Спрэчка пра цялеснае і духоўнае ў індыйскай “Казцы на вакацыі”

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае дзяліцца “Казкамі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі. Пятая анімаваная казка ў падарунак школьнікам і іхным бацькам ўжо даступная на YouTube. “Чые рукі прыгажэйшыя” — пераклад індыйскай казкі, які зрабіў беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка. Гэта гісторыя пра знешнюю і ўнутраную прыгажосць. Пакуль адныя спрачаюцца пра […]

Да выдання рыхтуецца новая кніга для дзяцей — шукаюць спонсараў

Музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў расказаў у фэйсбуку, што яны з камандай рыхтуюць да выдання новую дзіцячую беларускую кнігу — “Забаўлянкі”. “Забаўлянкі” — гэта яскравая і інтэрактыўная кніга для дзетак і бацькоў. “Амаль усё зроблена, засталося знайсці грошы на афармленне, дызайн і друк. Шукаем спонсараў і інвестараў”, — піша Сяржук Доўгушаў […]

Чаму сава пяе толькі ўначы? Адказ у “Казках на вакацыі” (відэа)

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае дзяліцца “Казкамі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі. Чацвёрты анімацыйны фільм у падарунак школьнікам і іхным бацькам ўжо можна глядзець на YouTube. “Чаму сава пяе ўначы, а ўдзень маўчыць” — гэта гісторыя пра Дзятла і Саву, якую вершам расказаў паэт Уладзімір Дубоўка. Саве добра дастаецца ад людзей (“xтo […]

Выйшлі “Беларускія Калыханкі”, укладзеныя Сержуком Доўгушавым

Выйшла кніга “Беларускія Калыханкі”, якую ўклаў музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. Дапамагала ў выпуску каманда ініцыятывы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя і Studio Magenta. Сродкі на выданне былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Gronka. У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Галубок, пеўнік і, вядома, любімы каток […]

“Казкі на вакацыі”: як хлопец перахітрыў вяльможнага пыха (відэа)

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае публікаваць анімацыйныя фільмы з серыі “Казкі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі, падрыхтаваныя адмыслова як летні падарунак школьнікам і іхным бацькам. Трэці выпуск ужо даступны на YouTube. “Вяльможны пых” — гісторыя пра ганарыстага пана і кемлівага беларускага хлопца, якую вершам расказаў паэт Уладзіміра Дубоўкі. Героі казкі пазмагаюцца паміж сабой — […]

“Камунікат” святкуе народзіны і разыгрывае 4 кнігі

Фонд “Камунікат” працягвае святкаваць 25-гадовы юбілей сваёй бібліятэкі і падрыхтаваў падарункі для сваіх чытачоў і не толькі. Такім чынам, абвешчаны розыгрыш камплекта з чатырох выданняў у Instagram, вынікі якога падвядуць 20 чэрвеня. Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — […]

Новы выпуск “Казак на вакацыі” расказвае пра ганарыстага каня (відэа)

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае публікаваць анімацыйныя фільмы з серыі “Казкі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі, падрыхтаваныя адмыслова як летні падарунак школьнікам і іхным бацькам. Другі выпуск ужо даступны на YouTube. “Ганарысты конь” — казка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі пра пыху і дабрыню, гонар і спагаду, грэблівасць і падтрымку. […]