З 27 чэрвеня па 5 ліпеня ў Кракаве пройдзе вялікі фестываль дзіцячай кнігі. Арганізатары фэсту — ініцыятыва “Кніжны вырай” — абацаюць майстар-класы, сустрэчы з пісьменнікамі і пісьменніцамі, тэатр, выставу, чытанні і многае іншае. Што чакае наведнікаў? Сены памяшкання, дзе будзе праходзіць фэст, аздобіць выстава твораў, створаных беларускімі мастакамі і мастачкамі. На ўласныя […]
Tag: дзіцячая літаратура
Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай — у Вільні
20 чэрвеня ў Вільні у прасторы Sodas2123 пройдзе сямейны беларуска-літоўскі інтэграцыйны фестываль “Пад чароўным дрэвам”. Адной з ключавых кропак фестывалю стане літаратурная пляцоўка з удзелам беларускіх і літоўскіх пісьменніц, пісьменнікаў ды мастачак, якія працуюць на ніве дзіцячай літаратуры. Такім чынам, госці літаратурнай пляцоўкі: Ганна Янкута – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка […]
“Папуры” анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых
Выдавецтва “Папуры” падзялілася найбліжэйшымі выдавецкімі планамі. Хутка мае выйсці дзесяць навінак на беларускай мове, сярод якіх новыя арыгінальныя кнігі для дзяцей рознага веку, а таксама перавыданні класікі і не толькі. Так, неўзабаве ў фармаце poket-book выйдуць кнігі Максіма Гарэцкага “Дзве душы / У чым яго крыўда?”, Саламеі Пільштыновай “Авантуры майго […]
“Беларусьфільм” экранізуе раман Андрэя Федарэнкі
Рэжысёр Кірыл Халецкі, стваральнік стужкі “Класная”, апублікаваў відэазапрашэнне паўдзельнічаць у кастынгу на ўдзел у здымках ягонага новага фільма. Вядома, што сцэнар створаны на аснове аднаго з твораў Андрэя Федарэнкі, а з апісання вынікае, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра аповесць “Шчарбаты талер”. “Стужка шматжанравая: ёсць элементы прыгодніцкага кіно, дэтэктыва […]
Навінка для дзяцей — “Казкі старога лецішча” Вайцяшонак
У выдавецтве “Дыграф” выйшла кніга Марыі Вайцяшонак “Казкі старога лецішча” для маленькіх чытачоў і іх бацькоў. Пісьменніца стварыла не проста казачныя сюжэты, а цэлы філасофскі свет, пабудаваны на глыбокай павазе да ўсяго жывога. Гэтыя казкі нарадзіліся там, дзе час цячэ паводле законаў прыроды: на старым лецішчы ў Іслачы і на […]
“Загадка срэбнага пярсцёнка” — навінка для падлеткаў
У выдавецтве “Медыял” ў серыі “Кнігарня Старога Менска” выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ “Загадка срэбнага пярсцёнка” аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй. “Мінскі сямікласнік Мацвей знаходзіць у школе старадаўні срэбны пярсцёнак. Выяўляецца, што ён скрадзены з Нацыянальнага археалагічнага цэнтра разам з важнымі дакументамі пра беларускія […]
Збор на выданне сусветнага бэстсэлера для дзяцей
Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая ўжо выдала пераклад комікса “Трымайся, Трусік!”, абвясціла збор сродкаў на выданне сусветнага бэстсэлер пра чалавечае цела. “Анатомія” створана пісьменнікам і былым медыкам Адамам Кеем і ілюстратарам-гумарыстам Генры Пакерам. Колькасць прададзеных асобнікаў “Анатоміі” Адама Кея разам з перакладамі на розныя мовы па ўсім свеце перавысіла мільён. “Мы […]
Выходзіць фантастычная ірландская гісторыя ў перакладзе Скурко
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету”. Фантастычную гісторыю пераклаў Андрэй Скурко. Кніга апавядае пра тое, як капрызлівыя сваякі выпраўляюць дзяўчынку Табіта штодзень уніз па скале па ежу і іншыя патрэбныя рэчы. Але тая гэтым не пераймаецца: у пячорах-кішэньках […]
На беларускую пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы” (Braids Take A Day, 2024). На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова. Ілюстрацыя на вокладцы навінкі — Грэйс Энэмаку. Анатацыя: “Раздзяліць. Заплесці. Паўтарыць.Таямніцы, як і косы, патрабуюць цярплівасці: яны расплятаюцца паволі, адна за адной…Нарэшце […]
Кот Шпрот і не толькі: навінкі на “Кніжным Возе”
На “Кніжным возе” (у дастасаванні для тэлефона і на сайце) можна паслухаць дзве новыя аўдыяказкі — “Маленькі Шпрот і яго пачвары” Ганны Янкуты і “Новая скура Вужакі” Аляксандра Карнейчука. Ганна Янкута напісала прыквел да гісторый пра ката Шпрота і цяпер ён дасяжны толькі ў аўдыяфармаце. Гісторыя вырасла з задумы зрабіць […]





