“Літоўскія карціны” Адама Кіркора — цяпер па-беларуску

У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора “З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны”. Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Адам Кіркор — археолаг, этнограф, публіцыста і адзін з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. У кнізе аўтар звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX ст.: паўстання 1794 году, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.

Значную частку выдання складаюць успаміны прафесара Станіслава Баніфацыя Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.

Кніга даступная ў электронным выглядзе на сайце Pawetчытаць і спампаваць