Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла з друку раман Андруся Пташэвіча “Вяртанне. 1648”. Кнігу можна замовіць на сайце выдавецтва tn.by ці набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (Менск). З анатацыі: “Як жыць, калі не можаш памерці? Калі ў цябе стае смеласці, каб забіваць людзей, але не стае, каб іх любіць? Пакуль […]
Tag: гісторыя
Выйшлі кнігі пра Заходнюю Беларусь і міжваенную Вільню
Пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш апублікаваў дзве кнігі, якія знаёмяць чытача з гісторыяй міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі агулам. Адна з іх — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча. Тэксты перакладзеныя з польскай мовы і даступныя для вольнага спампоўвання […]
Выходзіць манаграфія пра беларусаў у Латвіі
Выдавецтва фонда “Камунікат” разам з Беларускім Гістарычным Таварыствам выдае манаграфію даследчыка Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)”. У кнізе ўсебакова разглядаецца гісторыя беларусаў у Латвіі з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны. Выбар храналагічных межаў даследавання (1918—1945 гг.) абгрунтаваны аб’ектыўнымі прычынамі. Гэтыя часовыя рамкі дазваляюць […]
Прэзентацыя кнігі пра Крэва і ваколіцы — 22 студзеня
У межах кіналекторыю “Кіно і кніга” кнігарня “Акадэмкніга” запрашае на прэзентацыю зборніка навуковых артыкулаў “Крэва і акруга: гісторыя, археалогія, культурная спадчына” з удзелам дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзіма Лакізы. Сустрэчу, якая пройдзе 22 студзеня а 19 гадзіне ў кінатэатры “Піянер”, будзе мадэраваць гісторык Алег Дзярновіч. Перад наведнікамі выступяць Віталь […]
Людміла Рублеўская напісала кнігу падарожных эсэ
Выдавецтва “Беларусь” у канцы 2025 году выпусціла з друку нон-фікшн кнігу пісьменніцы Людмілы Рублеўскай “Пісьменніцкія вандроўкі”. Навінка ўяўляе сабой зборнік падарожных эсэ і разам з тым можа служыць даведнікам у вандроўках па Беларусі. “Гатычны млын у Пагосце, дарога, брукаваная трылінкай, сядзіба вупыроў-Валадковічаў, якія спалі ўдзень, а працавалі ноччу, ягіпецкая піраміда […]
Вячаслаў Швед напісаў энцыклапедыю па гісторыі Горадні
Гродзенскі гісторык і прафесар Вячаслаў Швед напісаў кнігу “Гісторыя Гродна. Энцыклапедыя”, прысвечаную гісторыі горада над Нёманам. Энцыклапедыя будзе даступная чытачам у электроннай версіі на сайце выдавецтва Варшаўскага ўніверсітэта, паведамляе Hrodna.life. Вячаслаў Швед, як пазначана на сайце ўніверсітэта, працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі і ў Інстытуце міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У анатацыі […]
Манаграфія Барэйшы пра адзін з найважнейшых скарбаў Беларусі
У выдавецтве “Энэргапрэс” выйшла з друку кніга даследчыка Юрыя Барэйшы “Пра скарб з-пад вёскі Літва, паходжанне і вотчыну Браташычаў-Зяновічаў”, у якой апавядаецца пра адзін з найвялікшых скарбаў Усходняй Еўропы, які быў знойдзены непрафесійнымі археолагамі напачатку 1990-х гадоў каля вёскі Літва пад Маладзечнам. Скарб быў разрабаваны, выратаваць удалося толькі частку — […]
Выйшаў пераклад успамінаў “Менскае гета” Гірша Смоляра
Выдавецтва “Тэхналогія” выдала кнігу-боль, кнігу-рэквіем, кнігу-памяць габрэйскага пісьменніка Гірша Смоляра “Менскае гета” ў перакладзе з ангельскай на беларускую мову Міколы Гілевіча. “Гэтая кніга, напісаная былым актывістам габрэйскага супраціву, надзвычай цікавая як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых гетаўцаў, — гаворыцца ў анатацыі да выдання. — Гірш Смоляр разглядае трагічную гісторыю Менскага […]





