Tag: кнігі

Выйшла кніга пра рэпатрыяцыю беларусаў з Падляшша

Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” выдала новую кнігу ў сваёй бібліятэчцы. Гэта аповед журналіста і літаратара Сяргея Чыгрына пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. “У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь”, — піша ў Facebook Яраслаў Іванюк. Па пытаннях […]

Алесь Аркуш склаў кніжны трыпціх

Кніга “Як падае снег, як расце трава” пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. “Завяршыў гэты свой кніжны трыпціх – сабраў пад вокладкі свае асноўныя празаічныя тэксты. Можа ня ўсе бездакорныя, але тыя, якія мне дарагія. Праўда, за бортам застаўся мой першы раман «Палімпсэст». Неяк ён не аб’ядноўваўся з іншымі. […]

Выйшаў другі том “Гісторыі гандлю”

Выдавецтва Vesna паведаміла пра выхад другога тому фундаментальнай манаграфіі “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі”. Аўтары раздзелаў манаграфіі (Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімір Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч, Захар Шыбека) даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных […]

Новы зборнік Славаміра Адамовіча

Выдавецкая ініцыятыва “Skarynyčy” выпусціла новую кнігу вершаў Славаміра Адамовіча “Адрэналін”, з падзагалоўкам “вершы пасля пяцідзесяці”. Як паведамляе апісанне, “Адрэналін” – “восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара. Тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і […]

Pradmova: прыём заявак і даты правядзення фестывалю

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлетніх імпрэзах. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Тэма фестывалю ў гэтым годзе — “Між берагамі”.  Даты і гарады, дзе мае адбыцца фестываль: Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, […]

Спісы намінантаў на галоўную паэтычную прэмію за 2022 і 2023 гады

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруецца найлепшая паэтычная кніга, разгледзела заяўкі за 2022 і 2023 гады і зацвердзіла поўныя спісы намінантаў. Такім чынам, за званне найлепшай паэтычнай кнігі 2022 году, пазмагаецца шэсць выданняў: У сваю чаргу поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай за 2023 год складаецца з 17 кніг. […]

У Чэрвені праходзіць выстава графікі Валерыя Славука

З 15 па 30 жніўня Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей запрашае наведаць выставу графікі выбітнага беларускага мастака Валерыя Славука. Куратаркай выставы выступіла Ала Зміёва. Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 20 жніўня. Пачатак у 17:30. Валерый Славук — беларускі графік, педагог, прафесар. Нарадзіўся 7 красавіка 1947 году, мястэчку Коханава Талачынскага раёну на Віцебшчыне. У 1977 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. […]

Беларусы Амерыкі дапамаглі віленскай “Чытальні”

Беларуская фундацыя Крачэўскага перадала ў кнігазбор “Чытальні”, якая месціцца ў віленскім Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча, калекцыю выданняў паваеннай эмігранцыі. Многія з перададзеных кніг з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Кнігі ўжо знайшлі месца на паліцах бібліятэкі і іх можна браніраваць у анлайн-каталозе на адмысловым сайце Сytalnia.com. Каманда “Чытальні” запрашае дакрануцца да сапраўдных […]

Імёны намінантаў на Прэмію Гедройця 2024

Арганізатары Прэміі Гедройця, якая выдаецца за найлепшую празаічную кнігу, абвясцілі поўны спіс намінантаў 2024 года. Пасля разгляду журы ў яго ўвайшло 14 пазіцый. «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023 «Пастэга» – Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023 «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» – Эліяш Барт, выдавецтва […]

Новая кніжка для самых маленькіх пра веру ў сябе

У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніжка для дзяцей ад Святланы Рабавай. Кніга, галоўным героем якой стала лісянё, называецца “Вер ў сябе”. Праілюстравала кнігу мастачка Юлія Шчыгал. “Вер у сябе!” — фраза, якую Лісянё кажа самому сабе, але здаецца, быццам яе чуе ўвесь свет. І не проста чуе, але і адгукаецца, […]