Журы Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, распачало працу у жніўні гэтага году. Імя лаўрэата стане вядомым у лістападзе, а пакуль мы дазнаемся, якія творы ўвайшлі ў доўгі спіс намінантаў на прэмію. У звязку з невялікай колькасцю выдадзеных у 2022–2023 гадах мастацкіх кніг на беларускай мове, выкліканай крызісам […]
Tag: кнігі
Знойдзены невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны
Краязнавец і даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы “Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання“. “Сёння ў Празе ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі БЫЦЦЯ (Францыска Скарыны — Bellit.info) Гаворка ідзе пра 5-ы сшытак (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), […]
“Дзве душы” Гарэцкага выйшлі па-ангельску ў Канадзе
У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing выйшла аповесць Максіма Гарэцкага “Дзве душы” ў перакладзе Волі Яноўскай на ангельскую мову, якая таксама з’яўляецца заснавальніцай выдавецтва. Кніга ў перакладзе мае назву Maksim Haretski “Two Souls” і прадаецца на самых папулярных інтэрнэт-пляцоўках (напр., Amazon) у двух фарматах: электронным і друкаваным. “… Для ЗША і […]
Выйшла кніга лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава
Лаўрэатам Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава журы ў чэрвені назвала Платона Станкевіча, а прызам мусіла стаць выданне папяровай кнігі. І вось надоечы выйшаў з друку дэбютны зборнік прозы пераможцы конкурсу з назвай “Незваротнасць”. “Першая кніга маладога празаіка складаецца з невялікай гістарычнай аповесці і нізкі апавяданняў. Нягледзячы на ўласцівую амаль […]
Выдавецтва просіць яго падтрымаць, купіўшы кнігу
Выдавецтва “Тэхналогія” звярнулася праз свае сацсеткі да пакупнікоў і чытачоў з просьбай падтрымаць. Але ніякіх ахвяраванняў не чакае, проста заклікае купіць кнігі ў краме выдавецтва (у тым ліку анлайн). “Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу – то з усмешкай […]
Кніга эсэ Заміроўскай выходзіць у беларускім выдавецтве — перадзамова
Выдавецтва “Мяне няма” адкрыла перадзамову на кнігу эсэ Таццяны Заміроўскай з назвай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”, якая апавядае пра памяць і забыванне, музыку і каханне, эміграцыю і сувязь з Беларуссю. “Для Таццяны гэта — першая кніга немастацкай прозы. Што значыць, у кнізе няма выдумкі, усё праўда і асабісты […]
Новае выданне класічнага рамана Васіля Быкава
Выдавецтва “Папуры” працягвае друкаваць анансаваныя раней кнігі. Гэтым разам у межах 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава перавыдалі раман “Мёртвым не баліць”. Аўтар вокладкі для новага выдання — дызайнер Анатоль Лазар. “Лёгкапараненаму малодшаму лейтэнанту Леаніду Васілевічу даручаюць даставіць у штаб трох палонных немцаў. Пасля жорсткіх баёў, якія перажылі байцы пад Кіраваградам, […]
Новая кніга паэзіі Таццяны Нядбай
Выйдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца “Там, за сцяной”. “Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі PRADMOVA. Таксама ў найбліжэйшы час “Там, за сцяной” Таццяны Нядбай можна будзе […]
Дызайнеры кніг Юхневіч і Пажытак у падкасце “Каля літаратуры”
У новым выпуску серыі падкастаў “Каля літаратуры” — вялікая размова з дызайнерамі, якія робяць стыль “Літрадыё” і кніг выдавецтва “Мяне няма”, Ігарам Юхневічам і Аляксандрам Пажыткам, піша “Літрадыё”. Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Аляксандр […]
З’явілася грунтоўнае выданне пра род Багдановічаў
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ілюстраваная кніга пра род Багдановічаў. Гэтая вялікая і разгалінаваная фамілія бярэ пачатак ў Беларусі, на Ашмяншчыне і праз Літву, Эстонію ды Польшчу сягае ажно Казахстана. У выданні знаходзяцца архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў. […]





