Пабачыла свет новае выданне “Хвілінкі” Ігара Бабкова — цяпер пад адной вокладкай дзве часткі з дадаткам у выглядзе “Трох размоў на Лютэранскай горцы”. “Хвілінка” — гэта раман-успамін, раман-утопія, раман-прытулак. Гісторыя пра менскую кавярню, што існавала ў 80-х, але не прамінула разам з эпохай. Вырашыла застацца: са сваімі наведвальнікамі, іх мроямі, […]
Tag: кнігі
Выйшла манаграфія Ірыны Раманавай пра раскулачванне і дэпартацыі ў СССР
У выдавецтве ЕГУ выйшла манаграфія Ірыны Раманавай “Трэскі лятуць: дзеці спецпасяленцаў. Беларусь-Котлас-Беларусь” у якой даследуюцца сацыяльна-псіхалагічныя і маральна-этычныя наступствы раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР. Палова кнігі складаецца з двух глыбінных інтэрв’ю з ацалелымі “дзецьмі Котласа” (горад у Архангельскай вобл. Расеі), далучаны таксама комплекс дакументаў, у якіх паказваюцца катастрафічныя ўмовы […]
У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў
У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, […]
У Быдгашчы выйшаў збор публіцыстыкі Альбіна Стаповіча
Выдавецтва Універсітэту Казіміра Вялікага ў Быдгашчы выпусціла фундаментальны збор публіцыстычнай спадчыны беларускага палітыка і музыказнаўцы міжваеннага часу Альбіна Стаповіча. Кніга — плён шматгадовай працы праф. Алены Глагоўскай. Альбін Стаповіч (1894—1934) — адзін з найпрыкметнейшых беларускіх дзеячаў у Вільні ў 1920-я — 1930-я гады. Выкладчык і кіраўнік хора Віленскай беларускай гімназіі, […]
Выходзіць фэнтэзійная аповесць ад Стаса Ільіна
Ініцыятыва Rozum.Media анансавала выхад кнігі “Водбліскі К” Стаса Ільіна. Цяпер можна зрабіць перадзаказ на фэнтэзійную аповесць са зніжкай праз сайт vodbliski.rozum.media. “Героі аповесьці спрабуюць разабрацца ў тым, што адбываецца, і крок за крокам рухаюцца далей. Часам — свядома, часам — амаль навобмацак. Яны шукаюць адказы, будуюць версіі, памыляюцца і пачынаюць […]
Адкрыты перадзаказ на кнігу чэшскага філосафа Клімы па-беларуску
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat анансавала выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” культавага чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Франц Кафка сказаў пра Кліму: “Гэта Майстар; калі б ён пісаў на адной з вялікіх моваў свету, то дасягнуў бы ўсясветнага прызнання”. У кнігу выбранага […]
У Вільні на “Прадмове” прэзентуюць кнігу карэйска-нямецкага філосафа
У выдавецтве “Логвінаў” выйшла першая кніга карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана (р. 1959) “Дух надзеi: супраць грамадства страху” ў перакладзе на беларускую Аляксандры Логвінавай. Жывая прэзентацыя кнігі пройдзе на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 18 кастрычніка ў Вільні. У кнізе “Дух надзеi: супраць грамадства страху” Бён-Чхоль Хана, разважаючы ў рэчышчы сацыяльнай крытыкі, […]
16—18 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA (праграма)
16—18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (першым сёлета быў Уроцлаў). Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20). 16 кастрычніка 2026 года, […]
Выйшаў заключны том манаграфіі “Традыцыйны светалад беларусаў”
Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам “Беларуская навука” выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы “Традыцыйны светалад беларусаў” пад назвай “Каштоўнасці”. Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.
У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў
У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада. Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый. Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, […]





