Tag: анонс

Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку

У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і […]

“Янушкевіч” плануе выдаць чатыры сусветныя бэстсэлеры

Выдавецтва “Янушкевіч” адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бэстсэлера: Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і Ордэн Фенікса” і “Каляднае парася”, Дж. Р. Р. Толкін “Хобіт”, А. Сапкоўскі “Вядзьмар. Вежа ластаўкі”. Выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты, цяпер цягам трох тыдняў неабходна аплаціць ліцэнзіі. Але абаротных сродкаў выдавецтва ў […]

Самы вядомы раман Брэдберы выходзіць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” абвесціла папярэдні заказ на кнігу Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла культавы твор Наста Карнацкая, адрэдагавала Кацярына Маціеўская. За дызайн вокладкі адказвала Таццяна Шустава. 451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, […]

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Pradmova-2026, што пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”. Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да […]

На кніжным маркеце будуць збіраць сродкі на заснаванне Прэміі імя Евы Вежнавец

9 жніўня ў Варшаве ў бары “Karma” пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец. Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі, паведаміла Mediazona. “Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: “Дарагія, […]

Gutenberg анансуе яшчэ адну ірландскую навінку для дзяцей

Выдавецтва Gutenberg анансавала выхад кнігі для дзяцей ірландскага пісьменніка і мастака Пэдзі Донэлі “Ліс&Сын Хвастары”. Пераклад з ангельскай на беларускую мову здзейсніла Кася Тышкевіч пад рэдакцыяй Андрэя Скурко. Гісторыя апавядае пра незвычайную сям’ю Лісаў. З даўніх часоў, ад бацькі да сына, перадаюць яны майстэрства рабіць хвасты. Трымаюцца класічных мерак і […]

Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90-х

Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла папярэдні заказ на новы раман Уладзіміра Казлова “Паўднёвы Захад” (“Юго-Запад”), які ёсць працягам рамана “Варшава”, дзеянне якога заканчваецца летам 1994-га. “У той год пачаўся пераход ад свабоды да няволі. І праз 20 з лішнім гадоў я пішу аб гэтым пераходным перыядзе”, — тлумачыць аўтар у анатацыі […]

У канцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новага вялікага рамана аднаго з галоўных сучасных беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча. Кніга з назвай “Падземныя пераходы” мае з’явіцца ў продажы 28 жніўня, але ўжо цяпер адкрытая папярэдня замова на навінку. “Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва […]

Выйшла філасофская казка Марыі Навасельскай

Выдавецтва RozUM Media публікуе першую кнігу з серыі філасофскіх казак Марыі Навасельскай “Твой Анёл”. У серыі “На парозе” агулам мае выйсці чатыры гісторыі пра сяброўства і адзіноту, смеласьць і дабрыню, веру і любоў. Пра тое, як нават самы маленькі ўчынак можа змяніць цэлы свет. А ўжо цяпер кніга з поўнакаляровымі […]

Выходзіць выбранае Галчыньскага ў перакладах Хадановіча

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад з друку кнігі выбраных вершаў Канстантага Ільдэфанса Галчыньскага “Вуліца Шарлатанаў” у перакладах Андрэя Хадановіча. Зборнік-білінгва (апроч перакладаў усе ахвочыя змогуць пачытаць арыгіналы вершаў) мае выйсці 20 ліпеня, а пакуль адкрытая перадзамова на навінку на сайце выдавецтва. Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч гэтак піша пра К. […]