Tag: анонс

Аляксандр Карнаўх напісаў новы раман “Той, хто дае імёны”

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новага рамана сёлетняга фіналіста Прэміі Гедройця Аляксандра Карнаўха “Той, хто дае імёны”, які ёсць працягам папярэдняй кнігі “Халодныя землі”. “Што Сяргей робіць у Нарвегіі, якіх адказаў шукае тут, ля скалы-кафедры, куды людзі прыязджаюць праверыць, наколькі яны жывыя? Летась ён пахаваў жонку. Яна памерла ад хваробы, […]

Выходзіць фэнтэзійная аповесць ад Стаса Ільіна

Ініцыятыва Rozum.Media анансавала выхад кнігі “Водбліскі К” Стаса Ільіна. Цяпер можна зрабіць перадзаказ на фэнтэзійную аповесць са зніжкай праз сайт vodbliski.rozum.media. “Героі аповесьці спрабуюць разабрацца ў тым, што адбываецца, і крок за крокам рухаюцца далей. Часам — свядома, часам — амаль навобмацак. Яны шукаюць адказы, будуюць версіі, памыляюцца і пачынаюць […]

Адкрыты перадзаказ на кнігу чэшскага філосафа Клімы па-беларуску

Выдавецкая ініцыятыва SayBeat анансавала выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” культавага чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Франц Кафка сказаў пра Кліму: “Гэта Майстар; калі б ён пісаў на адной з вялікіх моваў свету, то дасягнуў бы ўсясветнага прызнання”. У кнігу выбранага […]

У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў

У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада. Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый. Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, […]

Вядомага сучаснага партугальскага пісьменніка выдадуць па-беларуску

Выдавецтва RozUM.Media паведаміла пра пачатак працы над першай перакладной кнігай у сваім даробку. Гаворка ідзе пра сучаснага партугальскага пісьменніка Гансалу М. Таварэша і цыкл кніг “Квартал” (O Bairro). Цяпер рыхтуецца пераклад кнігі “Спадар Брэхт і поспех” (O Senhor Brecht e o Sucesso), арыгінал якой выходзіў у 2004 годзе. У цыкл […]

Па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбух*

Выдавецтва Gutenberg Publisher паведаміла пра заключэнне кантракту на выданне і анансавала выхад беларускага перакладу кнігі нарвежскай аўтаркі і ілюстратаркі Крыстын Рушыфтэ “Усе мы лічымся”. Гэтая кніга, адзначаная мноствам прэстыжных узнагарод, паспела стаць улюбёнай для чытачоў больш як 60 краін свету. “Усе мы лічымся” — бліскучае спалучэнне кнігі-разглядалкі, кнігі-лічылкі і ілюстраванай гісторыі […]

Ідзе збор на тры розныя кнігі — кожны можа падтрымаць цікавае яму

На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka ідзе паралельны збор сродкаў на выданне адразу некалькіх беларускіх кніг. Гэта папулярная манаграфія пра лірніцтва на Беларусі, перакладная анталогія ўкраінскага расстралянага адраджэння і кніга-эсэ “Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе”. Збор ідзе на двухмоўнае выданне “Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння”, укладальнікам якога выступае паэт і перакладчык Алесь […]

Творы Цёткі выдадуць на лацінцы, як пры жыцці аўтаркі

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў “Віленскай серыі” творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Кніга, прымеркаваная да 150-годдзя аўтаркі, выйдзе з друку лацінкай. Нa пaчaтку XX стaгоддзя Алаіза Пашкевіч былa aдной з тых, хто aктыўнa дaлучыўся дa трaдыцыі выкaрыстaння лaцінкі ў белaрускім друку. Ейныя першыя зборнікі пaэзіі былі нaдрукaвaныя лaцінкімі літарамі. У выдaнне […]

15 кастрычніка выйдзе новы раман Югасі Каляды — перадзаказ

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала выхад новага рамана Югасі Каляды “Вандроўка ліфтам”, у якім дзеянне адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе — і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу. “А што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, […]

У “Мяне Няма” выходзіць першая перакладная кніга

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад першай перакладной кнігі ў сваім даробку — “Нашы зіхоткія целы” Алёны Глухавай. Арыгінал кнігі быў напісаны беларускай Алёнай Глухавай па-французску і пабачыў свет тры гады таму ў буйным выдавецтве Gallimard. На беларускую мову кнігу пераклала Алена Пятровіч. “Нашы зіхоткія целы” — раман пра каханне. Пра […]