Выдавецтва RozUM media выдае кнігу Змітра Бурбуця “… Ў ЛОБ. Пранізьлівая гісторыя змаганьня ў 7 ½ частках”, якая чытаецца як самастойны твор, але больш раскрываецца ў звязцы з першай кнігай цыклу — п’есай “Крыптаствалы”. Другая кніга эмігранта з Беларусі развівае прыдуманы ім Сусвет пад назвай #Белагрусць, занураючы чытача ў сатыру і абсурд. […]
Tag: анонс
Вячка Красулін з гурта “Кашлаты Вох” выдае кнігу
Выдавецтва RozUM media анансавала выхад кнігі тэкстаў і вершаў музыкі і паэта Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”. У зборніку чытачы знойдуць тэксты, напісаныя аўтарам з 2008 па 2026 год. “Песні для музычнага праекту “Кашлаты Вох” і вершы, што нараджаліся ў менскім метро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных […]
Выходзіць прыгодніцкі раман Аляксея Дзікавіцкага — перадзамова
У выдавецтве “Камунікат” неўзабаве выйдзе з друку новая кніга Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Аўтар паведамляў пра сканчэнне працы над гэтым творам у чэрвені 2026 году і вось цяпер навінку ўжо можна замовіць праз сайт Kamunikat.shop. “«Вяртанне Эльзы» гэта не кароткія палескія гісторыі, вершы ці пераклады на палескую рок-хітоў, як у […]
Выходзіць першы поўны пераклад “Адысеі” — перадзаказ
Выдавецтва Połackija Łabirynty анансавала выхад першага поўнага перакладу эпічнай паэмы “Адысея” на беларускую мову. Над перастварэннем аднаго з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры працаваў перакладчык Лявон Баршчэўскі. Аўтарства “Адысеі” прыпісваецца паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, імаверна, жыў у VIII ст. да н. э. Гэта гісторыя (па сутнасці працяг “Іліяды”) вяртання героя дадому […]
Выходзіць новая паэтычная кніга Сержука Ляснога
Сяржук Лясны, які вядомы сваім паэтычным акаўнтам у інстаграме, анансаваў выхад новай кнігі з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні”. Сам аўтар называе сваю кнігу нечаканай, у ёй ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы […]
“Камунікат” перавыдае “Доўгую дарогу дадому” Быкава
Выдавецтва “Камунікат” анансавала перавыданне мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Да канца жніўня можна перадзамовіць кнігу са зніжкай праз анлайн-кнігарню Kamunikat.shop. “Доўгая дарога дадому” — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыццё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаванні […]
Вішнёў анансаваў новую кнігу і прэзентацыю ў Берліне
Паэт, празаік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай уласнай кнігі з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі перадусім эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама некалькі апавяданняў, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. “Усе творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды. Гэта кніга пра свабоду — у […]
“Сабакі Эўропы” Бахарэвіча выходзяць па-польску
Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім Wydawnictwo Literackie. Пераклад на польскую мову здзейсніла Яанна Бернатовіч. Продажы стартуюць 9 верасня, а цяпер кніга ўжо даступная для папярэдняга заказу. “Для мяне гэта вялікая радасьць і гонар, — піша ў Facebook Альгерд Бахарэвіч. — Мая галоўная кніга, раман “Сабакі Эўропы”, […]
Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні
Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад у першай палове верасня трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2). Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі “#Каб не ср@лі галубы”, якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, […]
Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”
Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, […]





