Tag: анонс

Выходзіць новая паэтычная кніга Сержука Ляснога

Сяржук Лясны, які вядомы сваім паэтычным акаўнтам у інстаграме, анансаваў выхад новай кнігі з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні”. Сам аўтар называе сваю кнігу нечаканай, у ёй ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы […]

“Камунікат” перавыдае “Доўгую дарогу дадому” Быкава

Выдавецтва “Камунікат” анансавала перавыданне мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Да канца жніўня можна перадзамовіць кнігу са зніжкай праз анлайн-кнігарню Kamunikat.shop. “Доўгая дарога дадому” — адна з самых асабістых кніг Васіля Быкава. Гэта не проста мемуары, а шчыры і глыбокі расповед пра жыццё чалавека, чый лёс прайшоў праз галоўныя выпрабаванні […]

Вішнёў анансаваў новую кнігу і прэзентацыю ў Берліне

Паэт, празаік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай уласнай кнігі з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі перадусім эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама некалькі апавяданняў, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. “Усе творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды. Гэта кніга пра свабоду — у […]

“Сабакі Эўропы” Бахарэвіча выходзяць па-польску

Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім Wydawnictwo Literackie. Пераклад на польскую мову здзейсніла Яанна Бернатовіч. Продажы стартуюць 9 верасня, а цяпер кніга ўжо даступная для папярэдняга заказу. “Для мяне гэта вялікая радасьць і гонар, — піша ў Facebook Альгерд Бахарэвіч. — Мая галоўная кніга, раман “Сабакі Эўропы”, […]

Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні

Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад у першай палове верасня трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2). Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі “#Каб не ср@лі галубы”, якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, […]

Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”

Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, […]

Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку

У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і […]

“Янушкевіч” плануе выдаць чатыры сусветныя бэстсэлеры

Выдавецтва “Янушкевіч” адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бэстсэлера: Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і Ордэн Фенікса” і “Каляднае парася”, Дж. Р. Р. Толкін “Хобіт”, А. Сапкоўскі “Вядзьмар. Вежа ластаўкі”. Выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты, цяпер цягам трох тыдняў неабходна аплаціць ліцэнзіі. Але абаротных сродкаў выдавецтва ў […]

Самы вядомы раман Брэдберы выходзіць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” абвесціла папярэдні заказ на кнігу Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла культавы твор Наста Карнацкая, адрэдагавала Кацярына Маціеўская. За дызайн вокладкі адказвала Таццяна Шустава. 451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, […]

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Pradmova-2026, што пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”. Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да […]