Выдавецтва Skaryna Press анансавала выданне перакладу ўкраінскага бэстсэлера — “Хэмінгуэй нічога не ведае” паэта і празаіка Артура Дроня. Гэта кніга асабістых эсэ-мемуараў, і шэпт пра страчаных пабрацімаў, і своечасовы напамін пра тое, што і на фронце ў салдат унутранае жыццё застаецца такім жа пакручастым. Навінка мае выйсці з друку напрыканцы верасня. […]
Tag: выдавецтва Скарына
Вішнёў анансаваў новую кнігу і прэзентацыю ў Берліне
Паэт, празаік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай уласнай кнігі з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі перадусім эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама некалькі апавяданняў, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. “Усе творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды. Гэта кніга пра свабоду — у […]
Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку
У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і […]
Skaryna Press выдала “Партрэт Дорыяна Грэя” Уайльда
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў з друку класічны, шырока цытаваны раман Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Пераклаў на беларускую Вільз О’Фляэрці. “Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім […]
22 траўня ў Познані абмяркуюць навінкі ад Rozum.Media і Skaryna Press
У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую “Успамінаў Францішка Міцкевіча”, а ў Skaryna Press — “Беларускія галасы з Познані” Паўла Залескага. Абедзве кнігі прэзентуюць у Познані 22 траўня на сустрэчы пра памяць і час, пра страты і надзею, пра людзей і словы, якія працягваюць жыць. “Успаміны Францішка Міцкевіча” — гэта […]
Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш
Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947”. Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускі музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі […]
Успаміны слыннай вільнянкі Галіны Войцік выходзяць адной кнігай
Выдавецтва “Скарына” запачаткавала “Віленскую серыю”, у якой плануе выдаваць творы віленскіх беларускіх аўтараў як мінулага, так і цяперашняга часу. Першая кніга серыі — “Там, дзе мяне няма” — успаміны слыннай вільнянкі, германісткі, перакладчыцы і грамадскай дзяячкі Галіны Войцік. Усё жыццё Галіна Войцік (1927–2007) як даследніца рыхтавала кнігі і праграмы пра […]
Skaryna Press выдасць славуты раман “Партрэт Дорыяна Грэя”
Выдавецтва “Скарына” анансавала выхад перакладу рамана Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Цяпер скончаная рэдактура, а кніга мае выйсці з друку ў пачатку лета. “Па-беларуску гэты класічны тэкст яшчэ ніколі не выходзіў. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Каб ажыццявіць выданне, нам патрэбная дапамога — […]
Дакументальная проза Ганны Комар выйшла па-ангельску
Выдавецтва Skaryna Press выпусціла пераклад на ангельскую мову дакументальнай прозы Ганны Комар “When I’m Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail“ (“Калі я выйду на волю”). У кнізе апісваецца дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў […]
Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску
Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленьне пра ролю жанчыны ў свеце. І толькі цяпер яе ключавыя тэксты пачынаюць выходзіць па-беларуску — разам з кнігай, што спрабуе асэнсаваць яе ўплыў у беларускім кантэксце, піша Уладзіслаў Гарбацкі на “Новым часе”. 9 красавіка — […]





