Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№7, 2026). Выпуск адкрывае грунтоўнае эсэ Андрэя Федарэнкі пра асобу і творчасць класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля, які акурат нарадзіўся ў ліпені 1917 году. Далей чытачы знойдуць прозу Вольгі Грыдзюшкі, Стасі Наркевіч і Лявона Валасюка, вершы Сяргея Ваганава, Сяргея Чыгрына і Янкі Трацяка, успаміны пра Алену […]
Tag: паэзія
У серыі “Брукаванка” выйшла дэбютная кніга вершаў Віктара Сазонава
У паэтычнай серыі “Брукаванка”, што выпускае выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”, з’явілася нечаканая навінка — кніга вершаў вядомага празаіка, аўтара кніг “Занатоўкі кантрабандыста” і “Генетычны алфавіт” Вітара Сазонава. “Падары сабе цішыню” — гэта дэбютны зборнік паэзіі сталага аўтара, у якім пазнаецца стылістыка Віктара Сазонава празаіка, ягоны гумар перамяжоўваецца з адметнай народнай мудрасцю, сфармуляванай […]
Лета з “Апострафам”. Новая паэма Мікіты Найдзёнава — чытаць
Нядаўна пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”. Bellit.info публікуе паэму Мікіты Найдзёнава, якая надрукаваная ў раздзеле “Паэзія” побач з творамі Васіля Жуковіча, Андрэя Сцепанюка, Івана Мельнічука і Дзяніса Мацешы. загалоўнае фота Канаплёў-Лейдзік © МІКІТА НАЙДЗЁНАЎ Надзея Сцяпанаўна Паэма УСТУП Даверыўшы рытмуўсё тое, што ледзь давяраецца,на сэрцы адкрытымправоджу сабе аперацыю. Быць вечным фатонамі […]
Пачаўся збор на кнігу вершаў і карцін Наталкі Хвоі
На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka пачаўся збор на выданне кнігі паэзіі беларускай аўтаркі, паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы. Праект аб’ядноўвае беларускую паэзію і візуальнае мастацтва, пераважна экспрэсіўнае, […]
З’явіўся альбом на пераклады нерыфмаванай паэзіі для дзяцей
Паэтка і перакладчыца Вольга Гапеева ды музыка і паэт Віктар Сямашка апублікавалі летні альбом для дзяцей і дарослых з назвай “Спеўнік багоўкі”. Музычнае вырашэнне атрымалі вершы з анталогіі нерыфмаванае паэзіі для дзяцей “На пухнатых лапках”, якую ўклала і праілюстравала Вольга Гапеева. У анталогіі знайшлі месца пераклады на беларускую мову твораў […]
Літаратурная пляцоўка на фэсце “Летуцень” — праграма
1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana пройдзе беларускі фестываль “Летуцень”. Чакаюцца музычныя выступы, кірмаш майстроў, адукацыйныя і дзіцячыя актыўнасці, фудкорт і многае іншае. Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova падрыхтавала адмысловую праграму на літаратурнай пляцоўцы ў межах фэсту LTCŃ. Літаратурная пляцоўка будзе працаваць з з дванаццатай да васямнаццатай гадзіны 12.00—13.00 “Забойствы, цмокі […]
Выйшла беларуска-шведска-дацкая анталогія “Вершаабмен”
У межах праекта “verse X change”, які аб’яднаў беларускіх, дацкіх і шведскіх паэтаў і паэтак у серыі перакладчыцкіх майстэрняў, пабачыла свет супольная анталогія “Вершаабмен”. Падчас праекта аўтары і аўтаркі перакладалі вершы адно аднаго, не абавязкова ведаючы мову арыгіналу. Замест гэтага пераклады нараджаліся з размоваў, уважлівага чытання і ўзаемных тлумачэнняў. Анталогія аб’ядноўвае […]
Выйшла кніга выбраных вершаў Віктара Слінкі
Паэтычная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам вершаў Віктара Слінкі “Ліставанне”. Гэта чацвёртая кніга паэта і першае выбранае, што падводзіць пэўныя вынікі папярэдняму творчаму этапу аўтара. “Ліставанне” — гэта не проста выбраныя вершы. Гэта кніга, якая дазваляе ўбачыць яшчэ аднаго недаацэненага беларускага паэта апошніх дзесяцігоддзяў. Паэта, чый аўтарытэт у літаратурным асяроддзі значна […]
Што на старонках новага выпуску альманаха “Апостраф”?
У Вільні пабачыў свет шосты выпуск альманаха “Апостраф”. У новым нумары чытачоў чакае паэзія Мікіты Найдзёнава, Васіля Жуковіча, Івана Мельнічука, проза Уладзіміра Сцяпана, Стасі Наркевіч і Ігара Сідарука, а таксама эсэ, нататкі, драма, ліставанне і многае іншае. НАРЫС Алесь Пашкевіч. Гулівер Лукаш Калюга. Аповед-рэстаўрацыя. ПАЭЗІЯ Васіль Жуковіч. Прадвесце. Вершы.Мікіта Найдзёнаў. Надзея […]
Працягваецца прыём заявак на літконкурс “Экслібрыс”
Bellit.info нагадвае, што працягваецца прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Патронкай гэтага сезону конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, грамадская дзяячка, публіцыстка, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў […]





