Tag: паэзія

Да 90-годдзя Бураўкіна перавыдалі апошнюю прыжыццёвую кнігу паэта

Да 90-годдзя Генадзя Бураўкіна (1936—2014) перавыдалі апошнюю прыжыццёвую кнігу вершаў паэта. Першае выданне 12 гадоў таму пабачыла свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” (выдавецтва “Кнігазбор”). Сігнальны асобнік Генадзь Бураўкін паспеў перад смерцю патрымаць у руках. “Пра гэту кнігу мяне папрасіў сам Генадзь Бураўкін — паміраючы, ён пажадаў убачыць выдадзенымі свае апошнія […]

Валерыя Ваўкагонава выдала дэбютны паэтычны зборнік

Паэтка Валерыя Ваўкагонава выдала свой першы зборнік вершаў з назвай “Гимнастика для глаз”, у які ўвайшлі тэксты напісаныя з 2011 па 2026 год. Як адзначае сама аўтарка, больш за 80% кнігі напісана на расейскай мове, рэшта — па-беларуску. “Гэта самвыдат. Я звярнулася ў 9 беларускіх выдавецтваў у эміграцыі і ўсе […]

Наста Кудасава выпраўляецца ў восеньскі паэтычны тур

Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Мюнхен з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта “Лірыка” стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі. Падчас размовы гаворка пойдзе: Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, […]

Выходзіць новая паэтычная кніга Сержука Ляснога

Сяржук Лясны, які вядомы сваім паэтычным акаўнтам у інстаграме, анансаваў выхад новай кнігі з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні”. Сам аўтар называе сваю кнігу нечаканай, у ёй ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы […]

Hochroth Minsk выдала вершы Лізы Херэш, звернутыя да Менска і Беларусі

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга Лізы Херэш з назвай “Дни вповалку”, вершы ў якой звернутыя да Менска і Беларусі. “Паэтка размаўляе з Мінскам на нейкай новай мове, на мове здзіўлення, як размаўляла з Менскам на ідышы амаль сто гадоў таму Сорэ Коган, адзіная жанчына-паэтка ў яўрэйскай секцыі Беларускага […]

Вішнёў анансаваў новую кнігу і прэзентацыю ў Берліне

Паэт, празаік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай уласнай кнігі з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі перадусім эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама некалькі апавяданняў, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. “Усе творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды. Гэта кніга пра свабоду — у […]

Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт са сваім наробкам

Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт “Княства мовы”, дзе сабраў інфармацыю пра сваю творчую дзейнасць, бібліяграфію, спасылкі на продаж кніг. Таксама больш за дзясятак кніг выкладзеныя ў вольны доступ для чытання. “Мяне завуць Ігар Кулікоў. Я паэт і перакладчык. Закончыў філфак БДУ (рамана-германскае аддзяленьне, ангель-ская філалогія) у 2010 годзе. Працую […]

Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні

Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад у першай палове верасня трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2). Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі “#Каб не ср@лі галубы”, якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, […]

У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры

У Нарвегіі ў выдавецтве H//O//F пабачыла свет анталогія сучаснай беларускай літаратуры “Eksperter på grusomme tider” (“Адмыслоўцы шалёнага часу”). Большую частку твораў пераклала Марына Хобель (Marina Hobbel), якая таксама была рэдактаркай і кіраўніцай гэтага грунтоўнага праекту. Сурэдактарамі выступілі літаратуразнаўца Ульяна Верына і Гунар Вернэс (Gunnar Wærness). Над анталогіяй працавала мноства людзей, […]

Артур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі

У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава “Тутэйшы дзэн”. Кніга змяшчае кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава. “Тутэйшы дзэн. Словы вершаў Сабіны Брыло на дызайны словаў Артура Вакарава. Да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводнай мове, акрамя японскай. Але ж […]