У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга публіцыста, блогера і гісторыка Алеся Белага “Самы цымус”. У выданні чытачы знойдуць 15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў габрэйскай і беларускай кухні. “…Новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі […]
Tag: навінкі
Дакументальная проза ад паэткі Ганны Комар
Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу дакументальнай прозы Ганны Комар “Калі я выйду на волю”, якая апісвае дзевяць дзён, якія паэтка прабыла ў зняволенні ў 2020 годзе. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазнаў гвалт і арышт у той час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі зняволеных. “Гэта кніга — напамін […]
Выйшаў махлярскі раман Далэнгі-Мастовіча
Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла пераклад з польскай раману Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”, які ўпершыню быў надрукаваны ў 1932 годзе. Пераклад махлярскага раману на беларускую мову здзейсніў Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Дызайн вокладкі — Кацярына Пікірэня. Як апавядае анатацыя, дзеянне раману адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка […]
У сакавіку выйдзе новае выданне “Шляціца Завальні”
Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад навінкі — “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч. Выдаўцы пішуць, што кнігу адправілі ў друк, з’яўленне ў продажы чакаецца ў сярэдзіне сакавіка. “На вокладцы — вобраз затопленай Беларускай Антлантыды.Руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое […]
Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]
Выйшаў пераклад “Ecce homo” Фрыдрыха Ніцшэ
Серыя “Галерэя чалавечай думкі”, у якой выходзяць базавыя філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася кнігай Фрыдрыха Ніцшэ “Ecce homo. Як робяцца самім сабою”. Навінка надрукавана ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. У сваёй кнізе “Ecce homo”, што можна перакласці з лаціны як “Вось ён, чалавек” (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра […]
Выйшла новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі “Нічога нястрашна” беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. У кнізе змешчаны вершы паэта, бальшыня з якіх была напісаная пасля 24 лютага 2022 года. Першыя асобнікі можна будзе прыдбаць на фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні. У кнігу ўвайшлі сярод іншага […]
Адам Глобус выдаў кнігу “Пераказкі”
Пісьменнік і мастак Адам Глобус выдаў кнігу з назвай “Пераказкі”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”. “Ёсць казкі, прыказкі, прымаўкі, а цяпер ёсць і пераказкі… У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла мая новая кніга сціплым накладам і ў сціплым аздабленні, якое мне дапамог зрабіць брат Міраслаў. Вось вам і першы чытач “Пераказак”…” — падзяліўся […]
Света Бень прэзентуе першую кнігу вершаў у Берліне
У паэткі, музыканткі, рэжысёркі Светы Бень выходзіць з друку першы зборнік паэзіі “Из ямки земляной”. Выпускае з друку кнігку выдавецтва кнігарні “Бабель” (Тэль-Авіў). З нагоды выхаду кнігі у Берліне абдудзецца некалькі сустрэчаў з аўтаркай. Першая прэзентацыя пройдзе 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра. […]
З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі
Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў. Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”. Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер […]





