Выдавецтва Фонда “Камунікат” выпусціла з друку новую кнігу Аляксандра Лукашука з назваю “Незавершанасьць. Тонкая кніга”. Навінку найбліжэйшым часам можна пагартаць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. Згодна з апісаннем, кніга змяшчае “радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцця, з якога выдалена ўсё, апроч слоў”. Аўтар, […]
Tag: навінкі
Новае выданне “Імёнаў Свабоды” Арлова — на кірмашы ў Беластоку
Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка. У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская […]
Фрагмент дэбютнага рамана Яны Гульцяевай — чытаць
Дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”, навінку ад выдавецкай ініцыятывы “Сурма”, цяпер можна не толькі купіць на сайце Kamunikat.shop, але перад набыццём кожны можа азнаёміцца з фрагментам твора. Анатацыя: «Хвароба перадаецца праз мову адмаўлення: яна пераходзіць у наступнае пакаленне праз сакрэты, абвінавачванні і хлусню», — такую думку пачула б Міра Ждановіч на сустрэчы ДДА […]
Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах
Выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку анансавала выхад навінкі аўтарства Уладзіміра Някляева — зборніка апавяданняў “Святая крыніца”. Выданне прымеркавана да 80-годдзя пісьменніка. Кніга будзе даступная ўжо 17 красавіка на Кніжным кірмашы ў Беластоку ў двух варыянтах: на беларускай і на польскай мовах. Кожнае апавяданне ў гэтым зборніку — гэта асобная гісторыя, але […]
15 красавіка прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай
Выйшла з друку кніга паэзіі Нікі Беляўцовай з назвай “НяВершы”. Прэзентацыя навінкі і сустрэча з аўтаркай адбудзецца 15 красавіка ў прасторы “ЭХО” ў Менску. У зборнік “НяВершы” ўвайшлі тэксты апошніх гадоў маладой паэткі, як яна апісвае іх сама — “вершы пра нас з вамі і для нас з вамі”. Наведнікаў сустрэчы […]
Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”
У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]
Пабачыў свет новы зборнік вершаў Людмілы Сільновай
Пасля доўгага перапынку ў канцы 2025 году пабачыў свет новы паэтычны зборнік паэткі Людмілы Сільновай з назвай “На празрыстай мове радзімы”. Кніга стала вялікай творчай справаздачай аўтаркі за значны перыяд і ўключае паэзію розных гадоў і жанраў: класічныя вершы, верлібры, паэмы, кароткія аўтарскія формы і пераклады Любові Турбіной і Разіля […]
Рэмарк і Карнэгі — навінкі на Мінскай выставе-кірмашы
Выдавецтва “Папуры” выпусціла з друку адразу дзве навінкі: “Трыумфальную арку” Эрыха Марыі Рэмарка і “Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей” Дэйла Карнэгі. Абедзве кнігі друкуюцца ў беларускім перакладзе ўпершыню і набыць іх пакуль што можна толькі на стэндзе выдавецтва “Папуры” і кнігарні “Параграф 45” на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы. Культавы […]
Выйшла новая кніга паэта Янкі Лайкова
Паэт і літаратуразнаўца Янка Лайкоў падзяліўся навіной пра выхад новай кнігі вершаў у серыі “Брукаванка” выдавецтва “Полацкае ляда”. Кнігу “Песьні зьбянтэжаных рэк” складаюць выбраныя тэксты літаратара за апошнія больш чым два дзясяткі гадоў. Янка Лайкоў нарадзіўся 10 верасня 1979 году ў вёсцы Мётча на Барысаўшчыне ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Вучыўся на […]
Выйшла кніга выбранай прозы Уладзіслава Ахроменкі
Фонд “Камунікат” выдаў у Беластоку кнігу прозы Уладзіслава Ахроменкі “Нясвіжская крыза”, куды ўвайшлі творы розных жанраў і накірункаў. Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва. У новым выданні чытач знойдзе славутую “Тэорыю змовы” — вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім аўтар ставіць у парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць […]





