Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі. У кароткі спіс увайшлі: […]
Tag: конкурс
Выйшла кніга пераможцы літконкурсу “Экслібрыс” Таццяны Багданавай
У выдавецтве SURMA выйшла новая кніга аўтарства пісьменніцы і мастачкі Таццяны Багданавай. Увосень 2025 году рукапіс і макет кнігі “Не на сваім месцы” перамаглі ў Літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, прымеркаваннага да 90-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі. “Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. […]
Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Анемпадыстава
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 году. Яны былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. […]
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” працягвае прыём заявак да 10.08
Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:– творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.); – нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі […]
Журы вызначыла кароткі спіс Прэміі Гедройця
Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця прадстаўляе кароткі спіс кніг, якія працягваюць змаганне за адну з галоўных беларускіх літаратурных узнагарод. У фінал выйшла шэсць кніг, якія журы палічыла найбольш адметнымі сярод выданняў 2025 году. Такім чынам ў кароткі спіс Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі наступныя кнігі: ● “Цесля жыцця” – Сяргей Дубаўцэвіч […]
Працягваецца прыём заявак на літконкурс “Экслібрыс”
Bellit.info нагадвае, што працягваецца прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Патронкай гэтага сезону конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, грамадская дзяячка, публіцыстка, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў […]
Беларускія кнігі трапілі ў доўгі спіс польскай прэміі Angelus
У доўгі спіс Літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы “Angelus”, якая выдаецца з 2006 году за найлепшую кнігу прозы, апублікаваную па-польску, увайшло 14 кніг. Сярод аўтараў і аўтарак, якія прэтэндуюць на перамогу, сёлета ёсць беларусы: Ева Вежнавец і Уладзімір Арлоў. “Абсалютна зорны склад з нобэлеўскім ляўрэатам і некалькімі — цьвёрда ўпэўнены ў гэтым […]
Ідзе прыём заявак ад выдаўцоў на пераклады польскай літаратуры
Працягваецца чарговы прыём заявак на перакладчыцкую праграму ©POLAND 2026 ад Польскага Інстутута Кнігі. З 15 чэрвеня да 15 ліпеня 2026 году выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры. Сёлета гэта ўжо другі кол. Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах – ад мастацкай і дакументальнай […]
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг: Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У […]
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі
Беларускі Інстытут Тэатра арганізаваў конкурс для драматургаў, вынікам якога стануць перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў. Таксама ў межах праграмы фэсту “Dramatyzacja” пройдуць дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў ды ўручэнне галоўнай узнагароды. Конкурс і фестываль прысвечаны новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё “паміж”. Калі: 10—11 […]





