Tag: конкурс

Стартуе збор прац украінскіх і беларускіх пісьменнікаў для #FreeAllWords

Праект #FreeAllWords адкрывае другі сезон і запрашае да ўдзелу ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і беспрэцэдэнтных палітычных рэпрэсій ў Беларусі. Ініцыятыва #FreeAllWords заснаваная Еўрапейскай радай пісьменнікаў (EWC). Для праекта працуюць перакладчыкі – носьбіты 13 моў Еўропы, і гэтае кола […]

Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы набор!

Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых. Сёлетнія выкладчыкі школы – Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, […]

Застаўся тыдзень!

Заканчваецца прыём заявак на Літаратурны конкурс да 100-годдзя аб’яднання “Маладняк”. Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў сёлета праводзіць конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі. Мова твораў — беларуская. Тэматыка твораў не […]