Tag: кнігі

Віленская кнігарня “Гартайка” пераязджае

Разам з прыватнай школай “Стэмбрыдж” на ўскраіну літоўскай сталіцы пераязджае са старога гораду і беларуская кнігарня Hartajka. “Сябры, з хваляваннем і надзеяй паведамляем, што ад 8 красавіка наша крамка пераязджае разам з нашай любімай школай Стэмбрыдж у новы будынак па адрасе Nemenčinės pl. 48!” — паведамляе “Гартайка” на сваёй старонцы […]

Ганна Янкута: “Мы здольныя прарасці і знайсці сабе месца пад сонцам”

У Вільні на фестывалі “Вершы на асфальце” адбылася сустрэча з літаратаркай Ганнай Янкутай. Яна прэзентавала сваю кнігу – “Час пустазелля” і расказала пра тое, як нараджаецца новы твор, як натаваўся дух цяперашняга беларускага бясчасся. Алесь Лесіч занатаваў самае цікавае спецыяльна для Беларускага ПЭНа. Пра жанр Я вызначыла для сябе такую […]

Прылуцкі расказаў пра Бучу і кнігу “Нічога нястрашнага”

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам, нядаўна выпусціў зборнік новых вершаў, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Bellit.info расказваў пра выхад кнігі ў выдавецтве hochroth Minsk. У 2022 годзе Сяргей здолеў выехаць з Бучы прыкладна пасля двух тыдняў акупацыі, вярнуўся […]

“Пацукі” — “злая, прасякнутая ванітамі і брудам” навінка

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга маладога празаіка Цімура Кудзеліча “Пацукі”. У 2021 годзе Цімур удзельнічаў у конкурсе рукапісаў выдавецтва “Галіяфы” і выйграў яго. Прызам за перамогу стала выданне ўласнай кнігі. Гэта ўжо другая на рахунку аўтара, першая называлася “Як”. “Улетку 2021 году выдавецтва “Галіяфы” аб’явіла конкурс імя Міхася Зарэцкага на […]

Надрукавалі гісторыю жыцця рэпрэсаванага кс. Барадзюлі

У канцы 2023 года ў выдавецтве “Про Хрысто” выйшла кніга Раісы Зянюк “Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны”. Айцец Юзаф быў рэпрэсаваны за святарскую дзейнасць, больш за 25 гадоў правёў пад арыштамі, у турмах і ссылках, і нават пасля вызвалення амаль да канца свайго жыцця не меў права афіцыйна займацца […]

Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов” (Унутры слоў). Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага дзеяча беларускай культуры і ў прыватнасці тэатру Аляксея Стрэльнікава, які трагічна загінуў два гады таму. У зборнік увайшлі п’есы сучасных беларускіх драматургаў Алёны Іванюшанка, Канстанціна Сцешыка, Марыі […]

Выйшла новая кніга вершаў Сяргея Прылуцкага

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі “Нічога нястрашна” беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. У кнізе змешчаны вершы паэта, бальшыня з якіх была напісаная пасля 24 лютага 2022 года. Першыя асобнікі можна будзе прыдбаць на фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні. У кнігу ўвайшлі сярод іншага […]

Выйшла 4-е перавыданне “Жаўнераў БНР” Латышонка

Беластоцкі фонд “Камунікат” чацвёрты раз перавыдаў манаграфію Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, раней кніга выходзіла ў 2009, 2010 і 2014 гадах. Свежае выданне мае новы дызайн і дапоўненае “Прадмовай” прафесара Варшаўскага універсітэта Юрыя Грыбоўскага. “Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. […]

З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі

Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў. Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”. Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер […]

Янушкевіч адраджае краму “Кнігаўка” ў Варшаве

Выдавецтва “Янушкевіч” у 2022 годзе спрабавала адчыніць уласную кніжную карму “Кнігаўка”, але тая была вымушаная зачыніцца, не прапрацаваўшы нават аднаго дня. І вось напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею выдавецтва анансавала адкрыццё кнігарні ў Варшаве (Польшча). “Абяцаем, што варшаўская “Кнігаўка” будзе працаваць мінімум ў 365 разоў больш”, — з’явілася паведамленне ў сацсетках […]