У выдавецтвае Skaryna Press выходзіць раман маладога пісьменніка Цімура Кудзеліча “Значныя дні”, які расказвае чытачу “пра страх і ачмурэнне, безвыходнасць і пробліскі надзей”. Віктар Жыбуль у анатацыі да кнігі расказвае пра твор: “Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана „Значныя дні“, — Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. […]
Tag: кнігі
Kamunikat анансуе выхад чатырох кніжных навінак
У 2025 годзе Беларуская інтэрнэт бібліяэка Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей, некалькі апошніх гадоў фонд “Камунікат” актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю і цяпер анансуе некалькі навінак, што пабачаць свет у найбліжэйшы час: Някляеў, Федарэнка, Карповіч і Кавалёў. Пардрыхтавана другое выдане раману Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гінон”, што апавядае пра Беларусь і беларусаў, […]
Тэатральная ініцыятыва перавыдала “Радзіва Прудок”
Прадусарская ініцыятыва INEXKULT, якая займаецца перадусім тэатрам, перавыдала кнігу Андруся Горвата “Радзіва Прудок”. Фундацыя заяўляе, што гэтым перавыданнем запачаткоўвае серыю кніг вакол тэтра. Дзякуючы ініцыятыве INEXKULT былі адноўленыя паказы спектаклю паводле кнігі Андруся Горвата, які першапачаткова ішоў на Малой сцэне Купалаўскага тэатра. Новае выданне аздобленае новымі ілюстрацыямі і дапоўненае архіўнымі […]
Кніжка паэзіі на аснове замоваў ад Улы Кароткага
Аўтар Ула Кароткі напісаў кнігу вершаў і эсэ пра калектыўныя практыкі дапамогі і паэзію з назвай “ласачка-босачка”. Тэксты кнігі спрабуюць выйсці за межы кансервацыі беларускіх замоў. Кніга выходзіць у Беларусі і ў Еўразвязе 24 студзеня. Бабуля Улы — Баба Маня — жыла ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёну і лекавала людзей […]
“Логіка-філасофскі трактат” Вітгенштайна — па-беларуску
Выдавец Раман Цымбераў у межах серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціў “Логіка-філасофскі трактат” Людвіга Вітгенштайна ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага. Людвіг Вітгенштайн (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, “Логіка-філасофскі трактат”, займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку ХХ ст., а найперш на філасофію неапазітывізму […]
“Марсіянскія хронікі” Брэдберы выйдуць у лютым
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер адкрыты папярэдні заказ на навінку, старт продажаў чакаецца 18 лютага. Неперавышаны шэдэўр навуковай фантастыкі XX стагоддзя, “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы — гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне чалавечых летуценняў, […]
У Беластоку перавыдаюць Быкава без цэнзуры
Фонд “Камунікат” працягвае перавыдаваць творы Васіля Быкава. Неўзабаве мае выйсці кніга з неадцэнзураванымі аповесцямі “Ліквідацыя” і “Мёртвым не баліць”. Замовіць можна проста цяпер. Упершыню гэтыя аповесці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014 годзе. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў […]
Навінку пра Бяляцкага выклалі ў вольны доступ (спампаваць)
Новую кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…”, прысвечаную Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, якая ў канцы 2024 году выйшла ў Беластоку, цяпер выклалі ў вольны доступ на сайце “Рацыі”. Спампаваць кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…” ў PDF змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, якія гучалі на беларускім Радыё Рацыя, […]
100 найлепшых кніг 2024 году: выбар Bellit.info
Сёлета можна і варта працягнуць традыцыю, якую наш сайт запачаткаваў у 2023 годзе: паглядзець на кнігі, пра якія мы пісалі цягам усіх прамінулых дванаццаці месяцаў, і выбраць з іх найлепшыя, знакавыя і проста цікавыя кожнаму чытачу. Усе чытачы розныя, таму мы пастараемся ўлічыць густы адразу некалькіх аўдыторый — і аматараў […]
У лютым 2025 выйдзе працяг Гары Потэра — перадзамова
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чацвёртай часткі з серыі аўтарства Джоан Роўлінг пра свет чараўнікоў — “Гары Потэр і Келіх агню”. Кніга мае выйсці 8 лютага 2025 году, а цяпер на сайце Knihauka.com адкрыты папярэдні заказ. Пераклад з ангельскай мовы зрабіла Алена Пятровіч, рэдактаркай выступіла Наталля Давыдоўская, мастацкае афармленне — Браян Сэлзнік […]





