Tag: кнігі

Алесь Пашкевіч напісаў пра жыццё і творчасць Алеся Гаруна

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга пісьменніка і літаратуразнаўцы Алеся Пашкевіча “Цясляр волі. Кніга пра Алеся Гаруна”, прысвечаная жыццю і творчасці класіка нацыянальнай літаратуры, аднаму з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Аляксандру Прушынскаму. У грунтоўным навукова-папулярным выданні, якое багата праілюстраванае фотаматэрыяламі, ўпершыню ўдакладняюцца многія факты жыцця пісьменніка — […]

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы

Інстытут беларускай кнігі паведамляе, што сёлета падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу ў траўні будзе працаваць беларускі стэнд. Выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел. Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфіляд. Гэтым разам на кірмашы, […]

Гутарка са стваральніцай блогу “Кніжныя размовы”

Кацярына — кніжная блогерка, аўтарка інстаграм-блога “Кніжныя размовы”. У сваім пабліку Кацярына піша пра беларускія кнігі, якія яна чытае альбо слухае сама і са сваімі дзецьмі. З нагоды пяцігоддзя блога мы пагутарылі пра беларускамоўныя выданні для дзяцей і дарослых у 2025 годзе, дзе і як іх знаходзіць, і чаму так […]

Дзіцячае выдавецтва Koska запусціла сайт з электронкамі

Выдавецтва Koska, якое спецыялізуецца перадусім на выданні скандынаўскай літаратуры для дзяцей, запусціла сайт www.koskabooks.com, праз які можна купіць кнігі ў электронным выглядзе і чытаць дзеткам на планшэце, кампутары ці тэлефоне. У даробку выдавецтва 28 кніг, але атрымаць электронную версію можна 19-ці з іх. “Пакуль набыць можна не ўсе кнігі, але […]

Найлепшы раман Вольгі Такарчук выйшаў па-беларуску

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшаў раман “Кнігі Якуба” нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук у перакладзе на беларускую мову. Перастварыла адзін з найважнейшых твораў сучаснай польскай літаратуры Марына Шода. “Нядаўна польскія чытачы прызналі гэты раман найлепшай кнігай першай чвэрці ХХІ стагоддзя. На момант з’яўлення беларускага выдання твор перакладзены на пятнаццаць моў, а колькасць […]

Пачынае працу ініцыятыва “Кніжны Магістрат”. Што гэта?

Ініцыятыва “Беларускія Магістраты” запускае новы фармат — “Кніжны Магістрат”, задача якога акумуляваць рэсурсы і спрыяць развіццю беларускага кніжнага рынку ў доўгатэрміновай перспектыве. Магістрат — гэта суполка ахвярадаўцаў, якія дамаўляюцца цягам канкрэтнага перыяду вызначанаю сумаю грошай падтрымліваць перспектыўны праект беларускай справы альбо дапамагаць развязанню пэўнай праблемы. Удзельнікі магістрату выбіраюць ініцыятыву, арганізацыю ці мэнэджара/мэнэджарку, […]

У красавіку выйдзе новая кніга Барыса Пятровіча

Фонд “Камунікат” анансаваў выхад навінкі ад пісьменніка Барыса Пятровіча з назвай “Цнота на потым”. У кнігу ўвайшло дзве аповесці і эсэ. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой – журналіст-спецкар распавядае пра свае прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі; эсэ прысвечана падзеям першага постчарнобыльскага месяца […]

Прамова Бахарэвіча падчас уручэння прэміі ў Ляйпцыгу

У Ляйпцыгу на сцэне канцэртнай залы Гевандхаўс беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч быў уганараваны адной з найпрэстыжнейшых літаратурных прэмій Еўропы — Ляйпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае паразуменне. Узнагароду за раман “Сабакі Эўропы” Альгерду Бахарэвічу ўручыла міністарка культуры і турызму Саксоніі Барбара Клепш. Аўтаркай laudatio — урачыстай прамовы на гонар аўтара — выступіла швейцарская літаратурная рэдактарка […]

Макс Шчур выдаў падрабязную аўтабіяграфію

Выйшла двухтомная кніга ўспамінаў лаўрэата Прэміі Гедройця (2016) Макса Шчура “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Гэта першая публікацыя новай выдавецкай ініцыятывы SayBeat. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы блізу шасці дзясяткаў фундатараў на краўдфандынгавай платформе Gronka. Твор уяўляе сабой белетрызаваную аўтабіяграфію. Сам аўтар Макс Шчур азначае жанр кнігі як “мэм-угáры”. Ягоная […]

Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы

Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]