У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад вядомага твора бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью “Алхімік”. Па-беларуску раман перастварыла Воля Фіранка. Упершыню “Алхімік” быў апублікаваны ў 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Цяпер кніга перакладзеная больш як на 80 моў. Гэта раман-прыпавесць пра андалускага пастуха, які аднойчы адмаўляецца ад штодзённага жыцця і вырашае […]
Tag: кнігі
Вішнёў анансаваў новую кнігу і прэзентацыю ў Берліне
Паэт, празаік і выдавец Зміцер Вішнёў анансаваў выхад новай уласнай кнігі з назвай “Мая свабода п’яная і танчыць аголенай”. У зборнік увайшлі перадусім эсэ, напісаныя цягам апошніх гадоў, а таксама некалькі апавяданняў, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. “Усе творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды. Гэта кніга пра свабоду — у […]
“Сабакі Эўропы” Бахарэвіча выходзяць па-польску
Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” неўзабаве выйдзе з друку ў польскім Wydawnictwo Literackie. Пераклад на польскую мову здзейсніла Яанна Бернатовіч. Продажы стартуюць 9 верасня, а цяпер кніга ўжо даступная для папярэдняга заказу. “Для мяне гэта вялікая радасьць і гонар, — піша ў Facebook Альгерд Бахарэвіч. — Мая галоўная кніга, раман “Сабакі Эўропы”, […]
Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт са сваім наробкам
Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў запусціў сайт “Княства мовы”, дзе сабраў інфармацыю пра сваю творчую дзейнасць, бібліяграфію, спасылкі на продаж кніг. Таксама больш за дзясятак кніг выкладзеныя ў вольны доступ для чытання. “Мяне завуць Ігар Кулікоў. Я паэт і перакладчык. Закончыў філфак БДУ (рамана-германскае аддзяленьне, ангель-ская філалогія) у 2010 годзе. Працую […]
Тры навінкі ад “Камуніката” з’явяцца ў верасні
Выдавецтва Фонду “Камунікат” анансавала выхад у першай палове верасня трох новых кніг. Навінкі будуць найперш даступныя ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтр Беларускай Салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2). Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі “#Каб не ср@лі галубы”, якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, […]
Анансавалі выхад кнігі Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”
Выдавецтва “Полацкія Лабірынты” анансавала выхад кнігі журналіста і былога палітычнага вязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Ужо цяпер на Allegro можна аформіць папярэдні заказ. Што адбываецца з чалавекам, калі яго пазбаўляюць не толькі свабоды, але і магчымасці бачыць іншых, гаварыць з імі, адчуваць, што побач нехта ёсць? Як працуе сістэма, […]
Выходзіць аповесць Сімоны дэ Бавуар і кніга эсэ пра саму аўтарку
У пачатку верасня ў выдавецтве “Скарына” выходзяць адразу дзве кнігі, звязаныя з Сімонай дэ Бавуар. Першая — пераклад яе аповесці пра смерць маці “Вельмі лагодная сьмерць”. Другая — зборнік эсэ і артыкулаў пра саму пісьменніцу — “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”. Гэты зборнік ёсць своеасаблівым уступам у яе творчасць, а таксама спробай асэнсавання фемінісцкай і […]
“Янушкевіч” плануе выдаць чатыры сусветныя бэстсэлеры
Выдавецтва “Янушкевіч” адкрывае збор сродкаў на выданне чатырох сусветных бэстсэлера: Дж. К. Роўлінг “Гары Потэр і Ордэн Фенікса” і “Каляднае парася”, Дж. Р. Р. Толкін “Хобіт”, А. Сапкоўскі “Вядзьмар. Вежа ластаўкі”. Выдавецтва дамовілася з праваўладальнікамі і заключыла кантракты, цяпер цягам трох тыдняў неабходна аплаціць ліцэнзіі. Але абаротных сродкаў выдавецтва ў […]
Самы вядомы раман Брэдберы выходзіць па-беларуску
Выдавецтва “Янушкевіч” абвесціла папярэдні заказ на кнігу Рэя Брэдберы “451 градус паводле Фарэнгейта” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла культавы твор Наста Карнацкая, адрэдагавала Кацярына Маціеўская. За дызайн вокладкі адказвала Таццяна Шустава. 451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, […]
Skaryna Press выдала “Партрэт Дорыяна Грэя” Уайльда
У выдавецтве Skaryna Press выйшаў з друку класічны, шырока цытаваны раман Оскара Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”. Пераклад зроблены паводле безцэнзурнай версіі, якая па-ангельску была апублікавана толькі ў 2011 годзе. Пераклаў на беларускую Вільз О’Фляэрці. “Чым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? Для Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім […]





