Tag: кнігі

Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея

Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”. Прадстаўнікі “Кніжнага выраю” расказалі, што праца над […]

Пачаўся збор сродкаў на кнігу “Могілкі беларусаў Падляшша”

Даследчыца, магістарка ў галіне аховы культурнай спадчыны Вольга Сямашка цягам некалькіх гадоў працуе над кнігай “Могілкі беларускаў Падляшша”, якая раскрывае могілкі як прастору памяці, ідэнтычнасці і сустрэчы пакаленняў. Кніга цяпер на стадыі рэдагавання, але патрэбныя грошы на вёрстку і друк. Таму Вольга Сямашка запусціла краўдфандынгавую кампанію на пляцоўцы Zrzutka.pl, да […]

Сяргей Кавалёў напісаў манаграфію пра белліт з 1985 па 2020

У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. Як тлумачыць сам аўтар у сацсетках, гаворка ў працы ідзе пра літаратуру ў перыяд з 1985 па 2020 гады. У кнізе разглядаюцца асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, […]

Перадзаказ на “Забаўлянкі” для самых маленькіх

У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” мае выйсці кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”). А замовіць “Забаўлянкі” можна проста зараз і гэта дапаможа з друкам поўнага накладу, тлумачыць музыка і папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. “Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, […]

Серыя “Паэты планеты” папоўнілася кнігай Кастуся Цвіркі

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай і айчыннай вершаванай творчасці. Серыя папоўнілася “Выбраным” паэта, перакладчыка, выдаўца і філолага Кастуся Цвіркі. Кастусь Цвірка, які летась адзначыў 90-гадовы юбілей, нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 […]

Фестываль “Прадмова” пачынаецца ў Вільні — праграма

З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль Pradmova, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестываля  — “Птушкі без гнёздаў” натхнёны асобай Ларысы Геніюш як сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Bellit.info паразмаўляў пра асаблівасці і цікавосткі праграмы з арганізатарамі фестываля і каардынатарамі пляцовак […]

Поўныя спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуе па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 — 13 і 11 кніг адпаведна. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах […]

Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль. У кнігу “Радзіма” старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом […]

Рыжкоў прэзентуе перавыданне кнігі ў розных гарадах

Фонд Tutaka, вядомы як арганізатар маштабных беларускіх падзеяў, перадусім аднайменнага фестывалю, упершыню выступіў у ролі выдаўца. Першай кнігай, якая выйшла ў новым выдавецтве стала перавыданне зборніка вершаў паэта Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёная на ключы”. Кніга паэзіі Віталя Рыжкова “Дзверы, замкнёныя на ключы” пабачыла свет у 2010 годзе і здабыла лаўрэацтва […]

Адкрыты прыём заявак на прэмію за турэмныя творы

Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 году. На сайце Беларускага ПЭНа можна […]