Tag: анонс

Неўзабаве выйдзе зборнік вершаў Дар’і Кадамскай — перадзаказ

Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад зборніка вершаў паэткі, аўтаркі песень, спявачкі Дар’і Кадамскай “Букет стихов”. Проста цяпер адкрытая перадзамова на выданне па папярэдняй аплаце. Наклад кнігі плануецца сціплы — 50 асобнікаў. Пакрокавую інструкцыю, як перадзамовіць кнігу з аплатай праз АРІП можна знайсці на сайце выдавецтва Kniger.by. Паслухаць адну з музычных прац […]

Рыхтуецца да выдання брытанскі бэстсэллер Адама Кея

Ініцыятыва “Кніжны вырай”, якая летась у супрацы з Gutenberg Publisher выпусціла пераклад знакамітага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!”, абвесціла пра новыя планы. Цяпер рыхтуецца пераклад сусветнага бэстсэллера пісьменніка і лекара Адама Кея “Kay’s Anatomy. A Complete (and Completely Disgusting) Guide to the Human Body”. Прадстаўнікі “Кніжнага выраю” расказалі, што праца над […]

Перадзаказ на “Забаўлянкі” для самых маленькіх

У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” мае выйсці кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”). А замовіць “Забаўлянкі” можна проста зараз і гэта дапаможа з друкам поўнага накладу, тлумачыць музыка і папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. “Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, […]

Фестываль “Прадмова” пачынаецца ў Вільні — праграма

З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль Pradmova, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестываля  — “Птушкі без гнёздаў” натхнёны асобай Ларысы Геніюш як сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Bellit.info паразмаўляў пра асаблівасці і цікавосткі праграмы з арганізатарамі фестываля і каардынатарамі пляцовак […]

Адкрыты перадзаказ на кнігу вершаў Сержука Ляснога

Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога, які вядзе свой асабісты паэтычны акаўнт у інстаграме. “У зборнік увайшлі вершы, працятыя сустветнымі промнямі натхнення і бульбяным пахам араллі для кола чытачоў на шляху з вясны ў лета і з восені ў зіму над дахамі […]

Адкрыты прыём заявак на прэмію за турэмныя творы

Беларускі ПЭН распачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 году. На сайце Беларускага ПЭНа можна […]

Выходзіць першы беларускі посткіберпанк

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад 5 кастрычніка дэбютнага навукова-фантастычнага рамана ад Арцёма Шуканава. Твор “Пентаквантар” выходзіць адразу ў дзвюх кнігах і ўяўляе сабой жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей. Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, […]

Неўзабаве з’явіцца новая кніга Вінцэся Мудрова

У выдавецтве Рамана Цымберава выходзіць новая кніга полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Контуры душы”. Згодна з анатацыяй, у новай кнізе “аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніцьяго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў”. Навінку ўжо можна замовіць праз сайт Kniger.by, а неўзабаве і ў стацыянарнай краме ў Менску: ГЦ “Купалаўскі” […]

Апублікаваная праграма “Прадмовы” ў Вільні і Празе

Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры […]

Свежы раман Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха “Нуль” у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 году. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская. “Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша”, […]