Month: люты, 2026

Гутаркі з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды” ўклалі ў кнігу

У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]

Сёння — сустрэчы з Вежнавец і іншымі аўтаркамі “Пфляўмбаўм” у Вільні

Выдавецтва “Пфляўмбаўм” удзельнічае ў Міжнародным кніжным кірмашы LITEXPO, які гэтымі днямі праходзіць у Вільні. 26 лютага пройдзе дзве цікавыя сустрэчы аўтарак выдавецтва з чытачамі. 26 лютага ў 16:00 аўтарка “Па што ідзеш, воўча?” Ева Вежнавец (Святлана Курс) прэзентуе літоўскае выданне кнігі, а ў 17:00 адбудзецца аўтограф-сесія пісьменніцы на стэндзе “Пфляўмбаўм”. […]

Упершыню па-беларуску выйшаў зборнік эсэ Ханны Арэнт

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”, укладзены Мары Луізэ Кнот. Навінка ўжо прадаецца на Віленскім кніжным кірмашы (стэнд выдавецтва — 5.A10), пазней з’явіцца ў іншых месцах продажу. Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская. Гэта […]

26.02 пройдзе куратарская экскурсія ў музеі Броўкі

26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]

У Кракаве пройдзе творчая сустрэча з Максімам Знакам

2 сакавіка ў Доме беларускай дыяспары Кракава “Прастора” (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх) адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі «Зэкамерон». У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні таго ж года быў […]

Лютаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — пампуй і чытай

Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску: ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда […]

Каханне, смерць, навука і канец Вялікага княства ў падкасце Сяргея Дубаўца пра Silva rerum IV

У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацверты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства? […]

Беларускія літаратары правядуць дыктоўкі ў Дзень роднай мовы

21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаюць беларусы па ўсім свеце. Прапануем звярнуць увагу на мерапрыемствы з удзелам беларускіх літаратараў і літаратарак. Максім Знак прачытае дыктроўку ў Еўрапейскім цэнтр Салідарнасці ў Гданьску Лявон Вольскі 21 лютага правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку да Дня роднай мовы ў эфіры “Белсат”. Дыктоўка пройдзе пасля выпуску […]

Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш

Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]

Выйшла кніга артыкулаў і ўспамінаў пра Алеся Каско

У выдавецтве “Дыграф”, якое незадоўга да заўчаснай смерці паспеў заснаваць Раман Цымбераў, выйшла кніга “Недажын. Кніга пра Алеся Каско”. Уклаў кнігу мастак і паэт Лявон Валасюк. У кнігу ўвайшлі артыкулы, эсэ, успаміны, гутаркі і згадкі пра знакавага паэта Алеся Каско (1951—2017), а таксама ягоныя выбраныя вершы і лісты. Асабліва цікавымі […]