Month: люты, 2026

Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ

Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]

14 лютага — прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак

14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам” (выдавецтва “Камунікат”). “Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, […]

Манаграфія Масквіна пра эміграцыйныя часопісы выйшла па-беларуску

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта дбаннямі Кафедры Беларусістыкі ў канцы 2025 году выйшла з друку манаграфія літаратуразнаўцы, культуролага і даследчыка Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік» і «Наперад!»”. Кніга прысвечана тром беларускім перыядычным выданням, якія выдаваліся беларусамі-эмігрантамі ў Германіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Выхад “Пагоні” ініцыяваў […]

Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік

На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]

У новым выдавецтве выйшаў зборнік Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

У новым беларускім выдавецтве “Дыграф” выйшла новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава з назвай “Каляндар на імгненне”. Кнігу ўжо можна набыць у Менску, а таксама замовіць з дастаўкай у Варшаву і Вільню. Як гаворыцца ў анатацыі, адметнасць зборніка — спалучэнне канкрэтнай “каляндарнай” вобразнасці і своеасаблівай пазачасавасці зместу, у якім на першым […]

Што ў новым выпуску альманаха “Апостраф”?

Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў выдаў пяты нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакае паэзія Дануты Бічэль і Уладзіміра Някляева, проза Сяргея Календы і Валера Гапеева, пераклады, эсэ, крытыка і многае іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: Проза Сцяпан Лаўшук. Элегічная рапсодыя. Размаіты пралог і такі ж эпілог да рамана “Дыяна, альбо […]

Прыём заявак на літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Цёткі

Традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, распачынае новы сезон і сёлета абірае патронкай Алаізу Пашкевіч (Цётку) — пісьменніцу, грамадскую дзяячку, публіцыстку, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў наступных жанрах:✔️ проза✔️ […]