23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя. 23 красавіка 12:00 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі ўскладання […]
Tag: выставы
1.04 адкрываецца выстава да 45-годдзя музея Багдановіча
1 красавіка а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Музей – гэта мы!”, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Запрашаюцца ўсе, хто жадае пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы. Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 году. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, […]
26.02 пройдзе куратарская экскурсія ў музеі Броўкі
26 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе куратарская экскурсія ад Карыны Кушчанкі па часовай экспазіцыі “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе”. Што вы ведаеце пра Петруся Броўку? Што ён быў паэтам, які пісаў савецкія агітацыйныя творы? Ці што ён напісаў такія шэдэўры беларускай інтымнай лірыкі як “Пахне чабор” і […]
Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы
Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]
Да 90-годдзя Барадуліна выйшла кніга і адкрыецца выстава
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў асобнай кнігай кароткія зацемкі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна — “Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…”. А 24 лютага адкрыецца выстава “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечаная 90-годдзю паэта. У кнізе “Пястачкі. Лірычна-роздумны канспект жыцця…” сабраныя кароткія запісы Рыгора Барадуліна, якія раней друкаваліся ў ягоным 11-томным выданні “Дзеннікі і […]
“У кожнага свой Купала!” — мастацкая выстава ў Менску
Выстава пад назвай “У кожнага свой Купала!” адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі, паведамляе Reformby.org. Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час. Сярод іх […]
Чым жыве Інстытут беларускай кнігі: поспехі і задумы
Беларуская мова на сцэне міжнароднага кніжнага кірмашы ў Франкфурце, эмігранцкія бібліятэчныя ініцыятывы і каталагізацыя кніг беларускіх выдавецтваў: пра вынікі мінулага года для Інстытута беларускай кнігі, а таксама пра планы на новы, 2025 год, расказала адна з актывістак ініцыятывы Ліля Ільюшына. Даведка: Інстытут беларускай кнігі (ІБК) — ініцыятыва, скіраваная на прамоцыю і рэпрэзентацыю […]
У Лодзі — выстава каліграфіі да беларускай паэзіі
У Музеі мастацкай кнігі ў Лодзі ў камяніцы пад Гутэнбергам адкрылася мастацкая выстава “Вершаформы” паэта і рэжысёра Антося Сівых. Антось Сівых, які некалькі гадоў таму зацікавіўся каліграфіяй, прадставіў публіцы графічныя ілюстрацыі да вершаў беларускіх паэтаў і не толькі. Сярод ілюстрацый на выставе прадстаўленыя працы на вершы Максіма Багдановіча, Тодара Кляшторнага, […]
У музеі Броўкі — выстава пра штодзённае жыццё паэта
Літаратурны музей Петруся Броўкі ў Менску запрашае наведаць часовую экспазіцыю, якая адкрыецца 28 лістапада і раскажа пра паўсядзённае жыццё народнага паэта Беларусі. Пятрусь Броўка, вядомы як народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч і галоўны рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі, у сваім паўсядзённым жыцці быў чалавекам з гумарам і далікатнасцю ў размове, прывабнай […]
Прэмію Гедройця ўручаць у Гданьску
Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе 26 лістапада ў Гданьску (Польшча). Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя празаічныя кнігі і галоўнага лаўрэата. Апроч таго 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдзе шэраг спадарожных мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай. Усе мерапрыемствы пройдуць у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Europejskie Centrum Solidarności, pI. […]





