Tag: выдавецтва Папуры

Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі

У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй. Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя […]

Упершыню па-беларуску выйшаў “Алхімік” Куэлью

У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад вядомага твора бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью “Алхімік”. Па-беларуску раман перастварыла Воля Фіранка. Упершыню “Алхімік” быў апублікаваны ў 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Цяпер кніга перакладзеная больш як на 80 моў. Гэта раман-прыпавесць пра андалускага пастуха, які аднойчы адмаўляецца ад штодзённага жыцця і вырашае […]

Перавыдалі чарадзейныя казкі з ілюстрацыямі Валерыя Славука

Выдавецтва “Папуры” перавыдала багата ілюстраваную кнігу беларускіх чарадзейных казак і паданняў “Вядзьмар, які рабіўся ваўком”, якая ўпершыню выходзіла ў 2020 годзе. Уклаў і апрацаваў народныя тэксты перакладчык і паэт Антон Францішак Брыль. У новым выданні чытачоў чакае адна новая невялікая казка “Адкуль бяруцца кнігі”. Паводле слоў укладальніка Антона Францішка Брыля, […]

Валерый Славук праілюстраваў казку для дзяцей і дарослых

У выдавецтве “Папуры” выйшла філасофская гісторыя пра святло, цемру і сілу духа — “Казка на ноч” Леаніда Дзінерштэйна, якую шыкоўна аформіў вядомы беларускі мастак-графік Валерый Славук. У горадзе пра лес ведаюць мала. Але таямнічыя і незвычайныя падзеі вельмі часта здараюцца ў лесе. Гэтая гісторыя таксама адбылася там. Пачалася яна з […]

“Папуры” анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых

Выдавецтва “Папуры” падзялілася найбліжэйшымі выдавецкімі планамі. Хутка мае выйсці дзесяць навінак на беларускай мове, сярод якіх новыя арыгінальныя кнігі для дзяцей рознага веку, а таксама перавыданні класікі і не толькі. Так, неўзабаве ў фармаце poket-book выйдуць кнігі Максіма Гарэцкага “Дзве душы / У чым яго крыўда?”, Саламеі Пільштыновай “Авантуры майго […]

Выйшла дзіцячая кніга пра прыгоды лісы-кілбасы

У выдавецтве “Папуры” выйшла кніга Дар’і Мандзік пра “Прыгоды ў зачараваным замку”. Казка апавядае гісторыю пра гнуткую і гарэзлівую лісу-кілбасу. Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, выпадкова трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Што рабіць, калі аказваешся ў цёмным калодзежы? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго […]

Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі

“Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі і выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі?   Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай […]

Рэмарк і Карнэгі — навінкі на Мінскай выставе-кірмашы

Выдавецтва “Папуры” выпусціла з друку адразу дзве навінкі: “Трыумфальную арку” Эрыха Марыі Рэмарка і “Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей” Дэйла Карнэгі. Абедзве кнігі друкуюцца ў беларускім перакладзе ўпершыню і набыць іх пакуль што можна толькі на стэндзе выдавецтва “Папуры” і кнігарні “Параграф 45” на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы. Культавы […]

Выйшла новая дзіцячая кніга ад Надзеі Ясмінскай

У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніга Надзеі Ясмінскай “Матулін дзень” з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай. Да канца тыдня навінка мае з’явіцца ў фізічных і анлайн-крамах Беларусі, а праз тыдзень яе можна будзе замовіць па ўсім свеце. “Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а […]

Навінкі пад ялінку ад выдавецтва “Папуры”

У выдавецтве “Папуры” выйшла адразу некалькі кніжных навінак на беларускай мове. Сярод іх дзве перакладныя дзіцячыя кнігі — “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу” Шакці Стааль і “Дзяўчынка з Беларусі” Бландзіны Франку, а таксама некалькі перавыданняў. Твор “Дзяўчынка з Беларусі” папулярнай бразільскай пісьменніцы Бландзіны Франку пасля выхаду ў 2024 годзе […]