Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]
Tag: Вершы на асфальце
Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова
У выдавецтве “Дыграф”, нядаўна заснаваным заўчасна спачылым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Выданне выбраных твораў пад назвай “На тым краі зямлі”, якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку “За творчае ўвасабленне і захаванне […]
Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”
13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.
Праграма фестывалю “Вершы на асфальце”, які адкрываецца сёння ў Варшаве
Сёння ў Варшаве адкрываецца вялікі літаратурны форум, які ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе з 13 па 15 лютага, з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. […]
Выйшла выбранае Насты Кудасавай у серыі “Паэты планеты”
Выдавецтва “Камунікат” выпусціла ў серыі “Паэты планеты” кнігу выбранага Насты Кудасавай “Лірыка”. У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 году да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце”. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме […]
14 лютага — прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак
14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам” (выдавецтва “Камунікат”). “Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, […]
Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік
На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]
“Стральцоўскі фэст” прызямліцца ў Варшаве
13—15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.Запачаткаваны ў 2012-м у Менску, апошнія чатыры гады фэст праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі. Сярод запланаваных івэнтаў — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, […]
Як прайшоў Стральцоўскі фэст у Вільні
У Вільні з 13 па 16 лютага прайшоў чатырнаццаты Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Сёлета ён быў больш маштабны і доўжыўся чатыры дні. Літоўская сталіца прымала фэст ужо чацвёрты год. Галоўны арганізатар фестывалю Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Першы дзень. Прэзентацыя анталогіі літоўскай паэзіі Фестываль пачаўся 13 лютага […]
Інтэлектуальная секта? Дыскусія пра філаматаў
Час і лёс нярэдка падкідваюць сюжэты, якія ўжо здараліся з нашымі папярэднікамі шмат гадоў таму. Вось і зараз, калі тысячы студэнтаў праз пераслед змушаныя пакінуць радзіму, згадваецца гісторыя іх аднагодкаў з Віленскага ўніверсітэту, якая адбывалася роўна 200 гадоў таму. Падчас фестывалю “Вершы на асфальце” адбылася дыскусія, прысвечаная таемнаму “Таварыству філаматаў”, […]





