Tag: вершы

У Кацярыны Ваданосавай выходзіць новая кніга вершаў

У выдавецтве Фонда “Камунікат” неўзабаве выйдзе здруку другая кніга вершаў Кацярыны Ваданосавай “Рэха дому”. Зборнік ужо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop, адпраўка кніг чакаецца пасля 10 лістапада. Над кнігай таксама працавала мастачка Аляксандра Канафальская, якая напоўніла кнігу вялікай колькасцю ілюстрацый. Сама аўтарка паабяцала рыхтаваць новыя прэзентацыі ў розных гарадах Еўропы, […]

Названы доўгі спіс Прэміі Арсенневай. Пераможцу абвесцяць 27 траўня

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць доўгі спіс кніг,намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. З поўнага спісу прэтэндэнтаў журы адабрала дзесяць найлепшых. “2/3” – Фелікс Аксёнцаў (Hochroth, 2025)“Анатомія” – Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)“Нетутэйшая далечыня” – Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)“Хроніка адмаўлення пустаты” – […]

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг: Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У […]

Алесь Камоцкі выдаў зборнік вершаў “Неўпрыкмет”

У выдавецтве “Прынтбук” выйшаў новы, шосты па ліку, зборнік вершаў музыкі і паэта Алеся Камоцкага з назвай “Неўпрыкмет”. “Кніжка адчуванняў і разважанняў, якія не заўсёды адпавядаюць узросту, — гаворыцца ў анатацыі. — Даніна даўняму захапленню пераспяваннем таго, што нехта праспяваў раней у другім раздзеле. Трэці ж раздзел — цалкам новая […]

Выйшла кніга вершаў Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся. Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў […]

Творчая рэзідэнцыя ў Вільні

Літоўскі саюз пісьменнікаў (Lietuvos rašytojų sąjunga) пры падтрымцы гарадаскіх уладаў запрашае пісьменнікаў і перакладчыкаў на творчую рэзідэнцыю ў Вільні. Да ўдзелу запрашаюцца літаратары (пісьменнікі і перакладчыкі). Перавага будзе аддавацца тым, у каго праект звязаны з Літвой або Вільняй. Сама рэзідэнцыя месяцовая, у выпадку запрашэння можна будзе абраць верасень ці кастрычнік […]

У Менску з’явіцца стылёвы “Сад вершаў”

У Маскоўскім раёне Менску адну з зонаў адпачынку ператвораць на “Сад вершаў”, які з’явіцца ў межах вул. Алібегава, вул. Л. Сапегі, вул. Я. Брыля і пр. Дзяржынскага. Пра гэта расказалі ў адміністрацыі Маскоўскага раёна, піша Onliner.by. Цягам наступных двух гадоў 43 гектары неўладкаванай тэрыторыі плануюць прывесці ў належны выгляд у […]