Tag: Стральцоўскі фэст

Ганна Кандрацюк: Без любові нічога не створыш

Ганна Кандрацюк-Свярубская, беларуская пісьменніца, якая нарадзілася на Падляшшы, жыве ў Беластоку і працуе ў тыднёвіку “Ніва”, прэзентавала кнігу “Проста з любові” на Міжнародным фестывалі “Вершы на асфальце”. Радыё “Рацыя” пагутарыла са спадарыняй Ганнай падчас фэсту. РР: Вы нарадзіліся ў вёсцы Катлоўка на Падляшшы. Як Вашае паходжанне паўплывала на выбар прафесіі і тэмы, […]

Выйшла кніга Міколы Захаранкі — лаўрэата прэміі Стральцова

У выдавецтве “Дыграф”, нядаўна заснаваным заўчасна спачылым Раманам Цымберавым, выйшла кніга Міколы Захаранкі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Выданне выбраных твораў пад назвай “На тым краі зямлі”, якое і ёсць ўласна ўзнагародай пісьменніку, змяшчае паэзію, прозу і публіцыстыку. Журы прэміі прысудзіла ўзнагароду Міколу Захаранку “За творчае ўвасабленне і захаванне […]

Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”

13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.

Праграма фестывалю “Вершы на асфальце”, які адкрываецца сёння ў Варшаве

Сёння ў Варшаве адкрываецца вялікі літаратурны форум, які ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе з 13 па 15 лютага, з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. […]

Выйшла выбранае Насты Кудасавай у серыі “Паэты планеты”

Выдавецтва “Камунікат” выпусціла ў серыі “Паэты планеты” кнігу выбранага Насты Кудасавай “Лірыка”. У зборнік увайшло 100 вершаў — ад тэкстаў 2001 году да найноўшых твораў. Прэзентацыя новага выдання адбудзецца 15 лютага на паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце”. Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме […]

14 лютага — прэзентацыя новай кнігі Валянціны Аксак

14 лютага ў Варшаве падчас Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова пройдзе прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Валянціны Аксак “Вячэра з чужым каханкам” (выдавецтва “Камунікат”). “Новая кніга Валянціны Аксак у кагосьці з чытачоў выкліча жаданне падкінуць паленца ў вогнішча пад аўтаркаю. Або звярнуцца да славутага полацкага ката Бальтазара, […]

Выходзіць пераклад з нямецкай паэзіі Анны Мендлік

На Міжнародным паэтычным фестывалі “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе ў Варшаве, 15 лютага выдавецтва Skaryna Press прадставіць зборнік вершаў сучаснай нямецкай паэткі Анны Юліян Мендлік. Для зборніка выбраныя вершы з ейных трох кніг: “Між траскатлівых кропак“, “Дваістыя выявы“ і “Плэйбокс Пандоры“, — пераклаў Ігар Крэбс, падзяліліся навіной у выдавецтве. […]

“Стральцоўскі фэст” прызямліцца ў Варшаве

13—15 лютага ў памяшканні варшаўскага Музея Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.Запачаткаваны ў 2012-м у Менску, апошнія чатыры гады фэст праходзіў у Вільні, але сёлета вырашыў звярнуцца да новай глядацкай аўдыторыі. Сярод запланаваных івэнтаў — цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова, […]

Інтэлектуальная секта? Дыскусія пра філаматаў

Час і лёс нярэдка падкідваюць сюжэты, якія ўжо здараліся з нашымі папярэднікамі шмат гадоў таму. Вось і зараз, калі тысячы студэнтаў праз пераслед змушаныя пакінуць радзіму, згадваецца гісторыя іх аднагодкаў з Віленскага ўніверсітэту, якая адбывалася роўна 200 гадоў таму. Падчас фестывалю “Вершы на асфальце” адбылася дыскусія, прысвечаная таемнаму “Таварыству філаматаў”, […]

“Вершы на асфальце” — як гэта было

Невялікі фотарэпартаж з Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Добразычлівая фатографка, якая пажадала застацца неназванай, даслала нам у рэдакцыю цэлы шэраг кранальных здымкаў. Усё так і было. Больш глядзіце на нашай старонцы на Facebook.