Tag: Раман Цымбераў

Выйшаў грунтоўны том з творамі Міколы Арахоўскага

У выдавецтве Рамана Цымберава ў серыі “Бібліятэчка пісьменніка” выйшаў том з творамі Міколы Арахоўскага (1950—1997) з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 75 гадоў. Кніга мае назву “Злавіць матылька” і ўключае п’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы і лісты. Мікола Арахоўскі нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна, скончыў менскую мастацкую вучэльню Глебава і Беларускі […]

Увосень выйдзе кніга пра шлюб і сэксуальнае жыццё у ранняй БССР

Выдавец Раман Цымбераў рыхтуе да друку дапрацаванае перавыданне кнігі прафесара, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага, прысвечанай інстытуту шлюбу і сэксуальнаму жыццю на этапе станаўлення БССР. Абноўленая кніга будзе называцца “Штурмуючы будучыні аванпосты”. Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу […]

Міхал Бараноўскі прэзентуе перавыданне дэбютнай кнігі вершаў

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла перавыданне дэбютнага зборніка вершаў “Volumen.1” паэта і музыкі Міхала Бараноўскага. Прэзентацыя кнігі і сустрэча з чытачамі з назвай “Месца моцы” абудзецца 15 жніўня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. “Як рыхтаваліся, то перачытаў змешчаныя ў кнізе творы і сораму не адчуў. Цяпер, магчыма, некаторыя наіўна-рамантычныя радкі […]

Выйшла кніга шаржаў на Якуба Коласа і Янку Купалу

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга “Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу” — навінка ад Сяргея Шапрана пра тое, як жартоўна выяўлялі класікаў беларускай літаратуры. Распаўсюджанае меркаванне, што купала- і коласазнаўства — найбольш даследаваныя тэмы сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і таму адкрыцці тут апрыёры […]

Новую серыю кніг для дзяцей распачалі казкай Бураўкіна

Выдавец Раман Цымбераў запачаткаваў новую серыю кніг для дзяцей — “Ветрачок”. Першай выйшла казка Генадзя Бураўкіна “Зай і яблынька”. Таксама ўжо даступныя кнігі для дзяцей ад Андрэя Федарэнкі і Андрэя Налівы. Вершаваная казка вядомага паэта, аўтара слоў знакамітай “Калыханкі” (Доўгі дзень…) Генадзя Бураўкіна (1936—2014) вучыць маленькіх чытачоў асновам дабрыні і спагады. […]

Перадзамова на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску”

Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. АНАТАЦЫЯ: Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. […]

У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]

Выходзіць новая кніга Паўла Касцюкевіча

Выдавец Раман Цымбераў падзяліўся ў сацсетках навіной пра хуткі выхад новай кнігі Паўла Касцюкевіча “Тралейбус №29. Лайфхакі і прароцтвы”. Анонс суправаджае фота сігнальнага асобніка кнігі, аздобленай мастаком Багданам Даўгялам. Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, […]

Перадзамова на калядную гісторыю з Палесся ад Дзеда Янкеля

Выдавец Раман Цымбераў анансуе выхад новай кнігі Дзеда Янкеля (Ігара Гайкевіча) “Як паверыць у Раство, ці Цуд, што адбыўся на Палессі” і адкрывае папярэднюю замову праз сайт kniger.by. Апісанне кнігі з сацсетак выдавецтва: “Гісторыя разгортваецца на Палессі, дзесьці паміж Туравам і Лельчыцамі, акурат перад Калядамі, вакол сям’і селяніна Каржа, чый […]

Папярэдняя падпіска на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага. Кніга напісана ў традыцыі гісторыка-біяграфічнага жанру. Для ўзнаўлення рэальнасці аўтарка карыстаецца не толькі архіўнымі звесткамі і газетнымі публікацыямі, дзённікавымі нататкамі і вуснымі ўспамінамі, […]