Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры. Кніга твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, папоўніла цэлы шэраг важных перакладаў сусветнай літаратуры, якія ў бальшыні сваёй друкаваліся ўпершыню. Так раней выходзіла “Іліяда” Гамэра, […]
Tag: Раман Цымбераў
Серыя “Паэты планеты” папоўнілася кнігай Кастуся Цвіркі
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай і айчыннай вершаванай творчасці. Серыя папоўнілася “Выбраным” паэта, перакладчыка, выдаўца і філолага Кастуся Цвіркі. Кастусь Цвірка, які летась адзначыў 90-гадовы юбілей, нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 […]
Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна
Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Сярод навінак апошняга часу чытачы знойдуць кнігу вершаў паэта і перакладчыка Алега Мінкіна “Зарапад”. У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна, якую праілюстравала Кацярына Мельнікава, паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца […]
Адкрыты перадзаказ на кнігу вершаў Сержука Ляснога
Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога, які вядзе свой асабісты паэтычны акаўнт у інстаграме. “У зборнік увайшлі вершы, працятыя сустветнымі промнямі натхнення і бульбяным пахам араллі для кола чытачоў на шляху з вясны ў лета і з восені ў зіму над дахамі […]
Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль
Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль. У кнігу “Радзіма” старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом […]
Неўзабаве з’явіцца новая кніга Вінцэся Мудрова
У выдавецтве Рамана Цымберава выходзіць новая кніга полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Контуры душы”. Згодна з анатацыяй, у новай кнізе “аўтар малюе контур душы маладога чалавека і поўніцьяго падзеямі, здарэннямі і недарэчнасцямі мінулых гадоў”. Навінку ўжо можна замовіць праз сайт Kniger.by, а неўзабаве і ў стацыянарнай краме ў Менску: ГЦ “Купалаўскі” […]
Серыю “Паэты планеты” папоўніў зборнік Мідзьені
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай вершаванай творчасці. Пераклад выбранай лірыкі албанскага паэта Мідзьені здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Мідзьені (сапр. Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу беларускага паэта Максіма Багдановіча. […]
Выйшаў зборнік паэзіі полькі, якая піша па-беларуску
У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет дэбютны паэтычны зборнік “Цыбульныя косы” Магдалены Лаеўскай, полькі, якая піша вершы па-беларуску. Кніга вершаў “Цыбульныя косы” — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы. Магдалена Лаеўская нарадзілася ў 1981 годзе ў Познані. Там скончыла польскую філалогію ва […]
З’явілася кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна
У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага. Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. […]
“Галерэю чалавечай думкі” папоўніў твор Фларыяна Бохвіца
У выдавецтве Рамана Цымберава, які пераняў эстафету па выданні філасофская кніжнай серыі “Галерэя чалавечай думкі”, выйшла праца “Асновы думак і пачуццяў маіх” філосафа беларускага паходжання Фларыяна Бохвіца. Фларыян Бохвіц, герба Радван (нарадзіўся 4 траўня 1799 году ў Міры, памёр 9 жніўня 1856 году ў Вошкаўцах, на Ляхавіччыне) — пісьменнік, філосаф […]





