У межах праекту “Народная аўдыякніга” з’явілася агучаная 20 валанцёрамі версія анталогіі беларускага гей-пісьменства “Мальцы выходзяць з-пад кантролю”. Гэта сумесная праца Audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва Skaryna Press. Праект “Народная аўдыякніга” прадугледжвае, што абсалютна кожны і кожная, незалежна ад досведу і навыкаў, можа паўдзельнічаць у запісе сапраўднай кнігі. Праект з’явіўся ў […]
Tag: проза
Прыём заявак на стыпендыю для творцаў Gaude Polonia
Польскі Нацыянальны цэнтр культуры абвясціў прыём заявак на стыпендыяльную праграму Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны “Gaude Polonia” на 2025 год. Праграма разлічана на падтрымку творцаў з Украіны і Беларусі, а таксама з іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праграма падтрымлівае розныя галіны мастацтва і навукі: літаратуру (у тым ліку пераклады), […]
Польскі гістарычны дэтэктыў для падлеткаў — па-беларуску
У выдавецтве Gutenberg выйшаў пераклад гістарычнага дэтэктыву для дзяцей і падлеткаў польскага аўтара Карнэля Макушынскага, які называецца “Д’ябал з сёмага класа”. Гэтая кніга займае годнае месца ў каноне польскай літаратуры і вывучаецца шасцікласнікамі ў межах школьнай праграмы. З анатацыі: Сямнаццацігадовы Адась Цісоўскі, якога сябры завуць Д’яблам за спрытны розум, — […]
Гофман, сатыра і перакладчык Васіль Сёмуха (відэалекцыя)
У новым выпуску на сваім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэй Хадановіч расказвае пра чарадзейную, сатырычную і разам з тым рэалістычную казку нямецкага пісьменніка Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана “Курдупель Цахес, якога звалі Цынобер”. І вядома ж не абыйшлося без успамінаў пра легендарнага перакладчыка гэтага твору на беларускую мову — Васіля Сёмухі. […]
Дзіцячая пісьменніца выкладвае па раздзелах гісторыю пра птушак-сяброў
Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска пачала выкладваць анлайн дзіцячы травелог з назвай “Дзіўны дом”. Выданне папяровай кнігі затрымліваецца і таму пісьменніца разам з мастачкай вырашылі дзяліцца з чытачамі гісторыяй сяброўства дзвюх менскіх птушак. “Мы з мастачкай Юляй Ягоўдзік марылі пра папяровую кнігу, але, на жаль, яе выданне адкладаецца на нявызначаны час. […]
Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі (падаць заяўку)
Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра ў Швейцарыі абвяшчае набор заявак. Запрашаюцца ў першую чаргу пісьменнікі і перакладчыкі, але і іншыя творцы, якія працуюць са словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Удзельнічаць у конкурсе могуць як дасведчаныя аўтары, так і больш маладыя. Працягласць рэзідэнцыі можа складаць ад 2 тыдняў […]
“Мінскі дзённік” Цімафеевай з’явіцца па-нарвежску
Дакументальная проза Юлі Цімафеевай “Мінскі дзённік” неўзабаве мае выйсці ў перакладзе на нарвежскую мову. Гэта будзе сёмая мова, на якой пабачыць свет кніга. “Урыўкі з “Minsk Diary” яшчэ ў 2021-м друкаваліся ў нарвежскім перакладзе Крыстыяна Кельструпа (Christian Kjelstrup) у часопісе “Samtiden”, але поўная версія з’явіцца толькі зараз”, тлумачыць у фэйсбуку […]
Чарнуха запусціў збор на выданне кнігі аповедаў
Літаральна надоечы пачала працу беларуская краўдфандынгавая пляцоўка Gronka. Адным з першых праектаў, які збірае з яе дапамогай грошы, стала выданне новай кнігі журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнухі “Гвалт”. “У мяне для вас ёсць навіна. Ад сёння пачала працаваць беларуская краўдфандынгавая платформа Gronka, і цяпер там можна падтрымаць мой праект — […]
Максім Знак у шорт-лісце прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла
Адвакат, палітвязень і літаратар Максім Знак увайшоў у шорт-ліст намінантаў штогадовай Прэміі “Парушэнне спакою”, якая выдаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы і арганізуецца Цэнтрам Вацлава Гавэла. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць у іншадумстве і зазналі несправядлівы пераслед за сваю […]
Праграма літсцэны на фестывалі Letucień у Кракаве
27 ліпеня ў Кракаве пройдзе фестываль беларускай культуры Letucień. Каманда фестывалю ў супрацы з камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA разам падрыхтавалі разнастайную праграму літаратурнай сцэны. 11:30 – 12:00 Сустрэча з “Кніжным Возам”12:00 – 12:40 Прэзентацыя кніг “Хто жыве ў гаражы” і “Стукі-грукі, што за гукі” з мастачкай Воляй Кузьміч12:40 – […]





