Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 8 кніжных вокладак-фіналістаў. Яны былі адабраны з 24 прац, што ўвайшлі ў доўгі спіс конкурсу, і прадстаўляюць зрэз сучаснага беларускага кніжнага дызайну. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу – прызнаныя майстры і яскравыя маладыя творцы. Імёны некаторых аўтараў зашыфраваны з меркаванняў бяспекі. У кароткі спіс увайшлі: […]
Tag: прэмія Анемпадыстава
Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Анемпадыстава
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава вызначыла 24 кніжныя вокладкі, што ўвайшлі ў доўгі спіс 2026 году. Яны былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. […]
За званне найлепшай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў
Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 году. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць, піша Беларускі ПЭН. Творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: […]
Ці мае вокладка быць большай за змест? Дубавец разважае пра кніжны дызайн у аўтарскім падкасце
Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” чытае кнігу “Форма прысутнасці. Дваццаць размоваў пра кніжную вокладку” і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Форма прысутнасці“ — гэтае вялікафарматнае ілюстраванае выданьне з прадуманым дызайнам […]
20 размоў пра кніжную вокладку – навінка па слядах Прэміі Анемпадыстава
Па слядах Прэміі Анемпадыстава, якой штогод адзначаецца найлепшы кніжны дызайн, выйшла кніга “Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку”. Навінка выйшла ў выдавецтве “Połackija Łabirynty” і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую […]
Прыём заявак на прэмію за найлепшы дызайн вокладкі
16 сакавіка, у дзень народзінаў Міхала Анемпадыстава, мастака, дызайнера, паэта, культурнага дзеяча і патрона прэміі за нейлепшы дызайн кніжнай вокладкі, быў абвешчаны збор заявак на ўдзел у конкурсе. Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія адзначае найлепшыя прыклады кніжнага дызайну і падтрымлівае традыцыю ўганаравання і прасоўвання беларускіх выданняў. Каб падаць заяўку трэба […]
Абвесцілі доўгі спіс намінатаў на найлепшы дызайн вокладкі
Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году. У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў: Сябра журы, пераможца леташняй прэміі Святлана Дземідовіч адзначае ў сваёй рэцэнзіі на сёлетні спіс кніг: […]
Журы абвясціла поўны спіс Прэміі Анемпадыстава
Журы прэміі за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 году. Сёлета да ўдзелу ў конкурсе была дапушчана 41 кніга (тры з іх складаюць адну серыю, таму былі заяўлены на разгляд разам). Ацэньваючы працы, пададзеныя на сёлетнюю прэмію, дызайнер і сябра журы Анатоль Лазар падзяліўся сваімі ўражаннямі: “Разумею, […]
Пачаўся збор заявак на прэмію за найлепшы дызайн вокладкі
Распачаўся новы сезон Прэміі імя Міхала Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі, паведамляюць у Беларускім ПЭНе. Прэмія ацэньвае не толькі візуальную прыгажосць вокладкі, але і тое, наколькі яна адлюстроўвае сутнасць самога выдання. Таму ў журы ўваходзяць візуальныя творцы ды літаратары і літаратаркі. Хто можа ўдзельнічаць? Беларускія дызайнеры, якія […]
Абвясцілі пераможцу прэміі Анемпадыстава
25 кастрычніка ў Бельску Падляскім у Польшчы падчас фестывалю “Бардаўская восень” прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміі Анемпадыстава за найлепшы дызайн вокладкі кнігі, выдадзенай у 2023 годзе, паведамляе Беларускі ПЭН. Пераможцамі сталі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай “Побач”: “За графічнае адлюстраванне пачуццяў, што мы перажываем, і ўвасабленне паэтычнага свету ў адметных […]





