У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму. “Свабода як біяграфія” […]
Tag: прэміі
Пачынаецца новы сезон Прэміі Гедройця — прыём заявак
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць удзельнічаць у пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. Хто можа намінаваць? Аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ, сябры журы іаргкамітэт. Што можна намінаваць? На прэмію прымаюцца […]
Фотарэпартаж з паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”
13—15 лютага ў Варшаве прайшоў вялікі літаратурны форум — Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. На фэст з’ехаліся выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія дзяліліся плёнам сваёй працы за мінулы год. Глядзіце вялікі фотарэпартаж з падзеі ад Дар’і Роскач.
Праграма фестывалю “Вершы на асфальце”, які адкрываецца сёння ў Варшаве
Сёння ў Варшаве адкрываецца вялікі літаратурны форум, які ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. На Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, які пройдзе з 13 па 15 лютага, з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. […]
Новы сезон прэміі за найлепшую паэтычную кнігу
Распачынаецца новы сезон Прэміі Арсенневай, якой штогод адзначаецца найлепшая паэтычная кніга. Арганізатары прэміі абвесцілі прыём заявак і запрашаюць да ўдзелу аўтараў і аўтарак паэтычных кніг, выдадзеных у 2025 годзе. Хто можа падаць заяўку?Права намінаваць кнігу маюць самі аўтары/аўтаркі, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, СМІ. Умовы конкурсу: […]
У Варшаве ўручылі Прэмію Шэрмана — фотарэпартаж
У суботу 22 лістапада ў Варшаве ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прайшла цырымонія ўручэння прэміі за нейлепшы пераклад імя Карласа Шэрмана. Сябры журы двух сезонаў (2023 і 2024 гадоў) абралі пераможцаў у трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай літаратуры”. Як раней паведамляў Bellit.info, пераможцамі сталі Андрэй Хадановіч, Алена […]
Што чакае наведнікаў фэсту PRADMOVA ў Варшаве?
З 21 па 24 лістапада Варшаўскай праграмай фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягне свой сёмы сезон. На чатырох гарадскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з беларускімі і замежнымі аўтарамі, літаратурныя, гістарычныя і кінадыскусіі, музычныя і тэатральныя імпрэзы, якія дазволяць пабачыць сучасную Беларусь і беларусаў з розных бакоў. Фестываль распачнецца ў пятніцу […]
Абвешчаны лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройця — 2025
15 лістапада 2025 году ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску падчас адмысловай цырымоніі абвясцілі лаўрэатаў чатырнаццатага сезона літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — галоўнай незалежнай узнагароды ў галіне беларускай прозы. I месца — Сяргей Дубавец, аўтар кнігі “Занзібар: сталеньне маладой душы”.Рашэннем журы аўтар узнагароджаны за філасофскую рэфлексію над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці […]
7—9 лістапада PRADMOVA едзе ў Познань — праграма
З 7 па 9 лістапада ў Познані на некалькіх пляцоўках горада пройдуць прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, літаратурныя дыскусіі і музычныя імпрэзы. Усё гэта ў межах праграмы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Познаньская праграма злучыць гісторыю і сучаснасць, літаратуру і актуальныя сацыяльныя пытанні, фантастыку і паэзію, мастацкія перформансы і прафесійныя размовы […]
Журы вызначыла кароткія спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
Журы зацвердзіла кароткія спісы намінантаў на Прэмію Цёткі, якая ўручаецца найлепшай кнізе для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 4 кнігі у літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацый. У 2024 — 5 і 6 кніг адпаведна. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую […]





