Tag: Прадмова

Выйшла манаграфія Ірыны Раманавай пра раскулачванне і дэпартацыі ў СССР

У выдавецтве ЕГУ выйшла манаграфія Ірыны Раманавай “Трэскі лятуць: дзеці спецпасяленцаў. Беларусь-Котлас-Беларусь” у якой даследуюцца сацыяльна-псіхалагічныя і маральна-этычныя наступствы раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР. Палова кнігі складаецца з двух глыбінных інтэрв’ю з ацалелымі “дзецьмі Котласа” (горад у Архангельскай вобл. Расеі), далучаны таксама комплекс дакументаў, у якіх паказваюцца катастрафічныя ўмовы […]

У Вільні на “Прадмове” прэзентуюць кнігу карэйска-нямецкага філосафа

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла першая кніга карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана (р. 1959) “Дух надзеi: супраць грамадства страху” ў перакладзе на беларускую Аляксандры Логвінавай. Жывая прэзентацыя кнігі пройдзе на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 18 кастрычніка ў Вільні. У кнізе “Дух надзеi: супраць грамадства страху” Бён-Чхоль Хана, разважаючы ў рэчышчы сацыяльнай крытыкі, […]

16—18 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA (праграма)

16—18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (першым сёлета быў Уроцлаў). Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20). 16 кастрычніка 2026 года, […]

Сяргей Абламейка напісаў раман у апавяданнях — навінка

У праскім выдавецтве Vesna Books выйшла новая кніга Сяргея Абламейкі “Горная краіна”, напісаная ў жанры Composite Novel (раман у апавяданнях). “Гэта іранічная, месцамі жорсткая і абсурдная хроніка жыцця ў нейкай далёкай і адначасова вельмі блізкай Горнай краіне, поўная іншасказання і гратэску”, — тлумачыць сам аўтар і дзякуе выдаўчыні Весене Вашко, рэдактару […]

Уладзіслаў Наважылаў прэзентуе новую кнігу на “Прадмове” ў Вільні

У выдавецтве Grunwald Publishing (Канада) выйшаў зборнік апавяданняў Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) пра жыццё пасля турмы і эміграцыі, пра памяць, адчужэнне і спробу зноў адчуць сябе часткай рэальнасці з назвай “Непрытомнасць”. У адным з апавяданняў герой апынаецца ў пустым савецкім доме, заходзіць у краму, дзе поўна прадуктаў, але няма ніводнага […]

Фестываль PRADMOVA распачынае Уроцлаў — праграма

2–4 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які збярэ беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, перакладчыц і перакладчыкаў, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. На працягу трох дзён адбудуцца больш за тры дзясяткі сустрэч, дыскусій, кніжных прэзентацый, паэтычных і музычных падзей. Асобная частка праграмы падрыхтаваная для дзяцей. Тэма […]

Конкурс рукапісаў “Шуфлядка” працягвае прыём заявак да 10.08

Конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, арганізаваны камандай фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаў новы сезон у ліпені, анансаваўшы збор заявак. Цяпер тэрмін прыёма заявак працягнулі на тыдзень да 10-га жніўня. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:– творы для дзяцей і падлеткаў (паэзія, проза, навукова-папулярныя, янг-эдалт і г.д.); – нон-фікшн (біяграфіі дзеячаў культуры, навукі, палітыкі […]

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у Pradmova-2026, што пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA сёлета мае прайсці ў чатырох гарадах: Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Арганізатары буйной кніжнай падзеі распачалі прыём заявак на ўдзел у фэсце. Тэма сезона-2026 — “Чужая Бацькаўшчына”. Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да […]

Літаратурная пляцоўка на фэсце “Летуцень” — праграма

1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana пройдзе беларускі фестываль “Летуцень”. Чакаюцца музычныя выступы, кірмаш майстроў, адукацыйныя і дзіцячыя актыўнасці, фудкорт і многае іншае. Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova падрыхтавала адмысловую праграму на літаратурнай пляцоўцы ў межах фэсту LTCŃ. Літаратурная пляцоўка будзе працаваць з з дванаццатай да васямнаццатай гадзіны 12.00—13.00 “Забойствы, цмокі […]

“Шляхціца Завальню” ўпершыню пераклалі на ангельскую мову

Выдавецтва Grunwald, якое спецыялізуецца на выданні беларускіх кніг у перакладзе на ангельскую мову, выпусціла культавы твор Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” . Англамоўнае перастварэнне Волі Яноўскай мае назву “Nobleman Zavalnya, or Belarus in Fantastical Tales”. Першы англамоўны пераклад твора Яна Баршчэўскага выйшаў у кастрычніку 2025 году. […]