Tag: пераклады

Стартуе набор на Школу маладога пісьменніка — падаць заяўку

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў рады абвесціць новы набор у Школу маладога пісьменніка. Школа працуе з 2012 году як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама […]

У перакладзе на беларускую мову выйшаў раман пра Браслаў

У выдавецтве “Папуры” выйшаў дэбютны раман пісьменніцы Хелены Пабяржынай “Ўалсарб”, які апавяае пра горад Браслаў і рэальныя гістарычныя падзеі ў жанры “магічны рэалізм”. У цэнтры твору — дзяўчынка, якая ўвесь час гуляе са словамі. Яна жыве ў свеце, які стварыў для яе Пан Бог Дзед. Дзяўчынка цікаўная і самотная. Імаверна, […]

16—18 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA (праграма)

16—18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (першым сёлета быў Уроцлаў). Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20). 16 кастрычніка 2026 года, […]

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай фатаграфіі Яна Булгака

У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец занураецца ва ўспаміны пачынальніка беларускай і польскай фатаграфіі Яна Булгака “Край дзіцячых гадоў” (выд. “Беларусь”, пер. Т.Г. Вяршыцкай, пер. вершаў С. Законнікава), які нарадзіўся ў кастрычніку 150 гадоў назад. Тая самая вызначальная, пераходная эпоха канца ХІХ — пач. ХХ стст., апошнія дзесяцігоддзі […]

Вядомага сучаснага партугальскага пісьменніка выдадуць па-беларуску

Выдавецтва RozUM.Media паведаміла пра пачатак працы над першай перакладной кнігай у сваім даробку. Гаворка ідзе пра сучаснага партугальскага пісьменніка Гансалу М. Таварэша і цыкл кніг “Квартал” (O Bairro). Цяпер рыхтуецца пераклад кнігі “Спадар Брэхт і поспех” (O Senhor Brecht e o Sucesso), арыгінал якой выходзіў у 2004 годзе. У цыкл […]

Ідзе збор на тры розныя кнігі — кожны можа падтрымаць цікавае яму

На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka ідзе паралельны збор сродкаў на выданне адразу некалькіх беларускіх кніг. Гэта папулярная манаграфія пра лірніцтва на Беларусі, перакладная анталогія ўкраінскага расстралянага адраджэння і кніга-эсэ “Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе”. Збор ідзе на двухмоўнае выданне “Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння”, укладальнікам якога выступае паэт і перакладчык Алесь […]

Сяргей Шупа пераклаў з ідышу самую раннюю версію мемуараў Шагала

У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць самая ранняя версія мемуараў Марка Шагала, якая ў свой час ўпершыню была надрукаваная на ідышы ў 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” (“Будучыня”) і мела назву “Ejgens” (“Сваё”). На беларускую іх адмыслова для выдавецтва пераклаў Сяргей Шупа, які сёлета адзначае 65-годдзе. На думку перакладчыка, […]

Выйшла кніга ўкраінскай паэткі Ірыны Шувалавай у перакладзе Хадановіча

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскай аўтаркі Ірыны Шувалавай “Рэчы, за якія можна трымацца”. Вершы на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. Ілюстрацыю да кніжкі зрабіла кіеўская мастачка Ave Libertatemaveamor. “Сябры і калегі, сяброўкі і каляжанкі, віншую з Сусьветным днём перакладчыкаў і перакладчыц! Штогод дзялюся ў гэты дзень перакладамі, […]

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску

Наста Рагатко падзялілася ў сацсетках навіной пра выхад ейнай кнігі “Насі з сабой” у выдавецтве “Логвінаў” на беларускай мове. Пераклаў твор Іван Стасіевіч. “Кніжкі ўжо ў Вільні, іх можна замаўляць анлайн. Афлайн яны будуць на фестывалі “Прадмова”. У гэтым выданні ёсць мая прадмова, напісаная праз год пасля асноўнага тэксту кнігі. […]

Раман амерыканскага аўтара бэстсэлераў па-беларуску гэтай восенню — перадзаказ

Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне па-беларуску новага рамана “Галівуд, фінал” Джона Грына. Аўтар бэстсэлераў для дзяцей і падлеткаў вяртаецца з першым раманам для дарослых. Перадзаказ на беларускую версію рамана ў перакладзе Марыны Дзергачовай распачаўся амаль адразу пасля сусветнай прэм’еры. У цэнтры твора — гісторыя кахання дваіх актораў, Кая і […]