Tag: памяць

Ад Міцкевіча да Геніюш: выйшла ўнікальная анталогія беларускай турэмнай паэзіі

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў анталогію класічнай беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”. Укладальнікам выступіў літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Першы продаж кнігі адбудзецца сёння на фестывалі “Тутака” на Падляшшы. Кніга “Вершы на волю” сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў. Храналагічна […]

“Тужліва-салодкія мроі пра колішнюю Беларусь” у падкасце Сяргея Дубаўца

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, апавядае пра кнігу ўспамінаў Мельхіёра Ваньковіча “Шчанячыя гады” і следам за аўтарам разважае пра сялян і “паноў” на самым зыходзе эпохі апошніх у першай палове ХХ стагоддзя. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч, […]

“Быкаўскія дні” пройдуць 19—22 чэрвеня ў музеі-дачы народнага пісьменніка

19 чэрвеня 2025 году спаўняецца 101 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял “Музей-дача Васіля Быкава” запрашае наведнікаў узяць удзел у традыцыйнай акцыі “Быкаўскія дні”, якая пройдзе з 19 па 22 чэрвеня 2025 году. 19 чэрвеня:14:00 — 15:00 — Экскурсія па музеі15:15 — 17:00 — Сустрэча сяброў на пленэры, чаяванне, пытанні […]

У Цімкавічах пройдзе свята, прысвечанае Кузьму Чорнаму

21 чэрвеня ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёну пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Час правядзення мерапрыемства: 16:00 – 20:00. У праграме – вялікая канцэртная праграма з удзелам ансамбля народнай песні “Баравічанка” і артыста […]

“Адкуль узяўся Бурачок?” — выстава да 185-годдзя Багушэвіча

Ад 17 траўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе выстава “Адкуль узяўся Бурачок?”, прысвечаная 185-годдзю Францішка Багушэвіча, аднаго з пачынальнікаў новай айчыннай літаратуры. “Адкуль узяўся Бурачок?” — такім пытаннем задаваўся даследчык, краязнаўца Уладзімір Содаль. На гэтае пытанне будзе адказам экспазіцыя, абяцаюць у музеі. На выставе наведнікі могуць зазірнуць у […]

Выйшаў новы выпуск альманаха “Апостраф”

Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам пісьменнікаў выдаў трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: ПАЭЗІЯ Андрэй Хадановіч. Кантрабанда надзеі. Вершы.Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Каляндар на імгненне. Вершы.Сяргей Сыс. Чужыя снягі. […]

Беларускі музей у Вільні аблічбоўвае ўнікальны кніжны збор

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падзяліўся грунтоўнымі планамі па пераводзе кніг з бібліятэкі ў лічбавы фармат у межах праекту “Баркулаб”. Сярод першых аблічбаваных кніг “Беларускі спеўнік” Станіслава Станкевіча і паэма Лявона Случаніна. Праект рэалізуецца ў супрацы з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”, менавіта на сайце Kamunikat.org, можна будзе знайсці ўсе адсканаваныя ўнікальныя […]

Паэма Кляшторнага “Калі асядае муць” — у аўдыяверсіі

Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агучвае “літаратуру турбулентных часоў”, апублікавала на сваім YouTube-канале агучаную паэму Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (упершыню публікавалася ў 1927— 28 гадах). “Ёсць меркаванне, што маладыя савецкія паэты толькі і рабілі, што хваласпевілі рэвалюцыю і новую ўладу. Але! І 10 гадоў не мінула пасля перамогі бальшавікоў, як […]

Несавецкая беларушчына — новы выпуск падкаста Сяргея Дубаўца

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню, гэтым разам у фокусе віленская беларушчына, якая ніколі не была савецкай — карыкатурнай і хлуслівай, як у БССР. Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Анталёгія „Вільня“ (4). Несавецкая беларушчына Можна слухаць […]

Новы выпуск падкаста Сяргея Дубаўца пра віленскую анталогію

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец у падкаст-праекце спецыяльна для сайта Bellit.info працягвае апавядаць пра Вільню, гэтым разам пра ейнае месца ў творчасці Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Максіма Танка. Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі. Анталёгія “Вільня” (выпуск 3). Незвычайная вечарынка Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]